Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта правёў расследаванне па крымінальнай справе на грамадзяніна М., які ў стане алкагольнага ап’янення 5 кастрычніка 2016 года і 12 лістапада 2016 года дома ўвечары з дапамогай мабільнага тэлефона “Fly IQ 446” зрабіў два парнаграфічныя фотаздымкі.

Іх мужчына захоўваў у тэлефоне з мэтай далейшага распаўсюджання. Скарыстаўшыся сеткай Інтэрнэт і мабільным дадаткам “Viber”, у якім зарэгістраваны, М. наўмысна, ігнаруючы нормы маралі, распаўсюдзіў (адправіў раней незнаёмым грамадзянкам І. і К. на іх абаненцкія нумары) фотаздымкі парнаграфічнага зместу.

Сваімі наўмыснымі дзеяннямі ён учыніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (выраб і захоўванне з мэтай распаўсюджання, распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт).

Гэты выпадак не адзінкавы. Грамадзянін В. у 2014 годзе, знаходзячыся па месцы жыхарства, з дапамогай персанальнага камп’ютара, падключанага да Інтэрнэту, наўмысна размясціў і захоўваў для распаўсюджання ў інтэрнэце на сайце “vk.cоm” на створанай ім старонцы даступныя для прагляду і прагледжаныя відэазапісы, якія, адпаведна экспертызе, з’яўляюцца парнаграфіяй. Сваімі дзеяннямі В. учыніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 343 КК РБ.

Следчы камітэт папярэджвае: калі чалавек з дапамогай смартфона або камп’ютара скапіруе ў Інтэрнэце файл парнаграфічнага зместу і размесціць яго на сваёй асабістай старонцы, і гэты файл будзе прагледжаны або “лайкнуты” карыстальнікамі Інтэрнэту, дзеянні гэтага чалавека падпадуць пад санкцыі артыкула 343

Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Варта таксама ведаць: апраўданні вінаватага тыпу “не ведаў, што парнаграфія забаронена законам” судом не ўлічваюцца і не вызваляюць падсуднага ад адказнасці.

М. ЛІТАВАР,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации