На Дзятлаўшчыне завяршаюцца палявыя работы, і сельскагаспадарчая тэхніка адпраўляецца на доўгатэрміновае захоўванне да новага аграрнага сезона.

У раёне прайшлі маніторынгі, у час якіх былі адзначаны лепшыя ў гэтай справе, а таксама выяўлены недахопы, якія павінны быць выпраўлены ў бліжэйшы час. Грунтоўна падышлі да справы ў КСУП “Войневічы”, дзе большая частка тэхнікі ўжо ўладкавана на “зімоўку”.

– Пастаноўка ўборачнай і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі на зімовае захоўванне не патрабуе адчувальных фінансавых выдаткаў і вялікай колькасці часу, затое падаўжае тэрмін службы дарагіх машын і агрэгатаў, абараняючы іх ад неспрыяльных умоў надвор’я, – уводзіць у курс справы выконваючы абавязкі галоўнага інжынера прадпрыемства Сяргей Пятліцкі.

Для гэтага трэба размясціць камбайны пад навесам або ў спецыяльна адведзеным месцы пад адкрытым небам, нанесці пабелку на шыны ў пазбяганне разбуральнага ўздзеяння сонца, абгарнуць поліэтыленам механізмы, для якіх непажаданы кантакт з вільгаццю, скласці для кожнай адзінкі тэхнікі акт пастаноўкі на захоўванне. Гэтыя задачы выконвае каманда, аднак адказнасць за дадзены напрамак работы ўскладаецца ў першую чаргу на галоўнага інжынера.

– Большасць сельскагаспадарчай тэхнікі прадпрыемства ўжо пастаўлена на захоўванне, – прадаўжае Сяргей Юр’евіч. – Гэта 5 з 7 камбайнаў, 3 культыватары для падрыхтоўкі глебы да севу кукурузы, 4 – для збожжа (яны пафарбаваны і зачынены для захоўвання), таксама сеялкі і прычапныя агрэгаты. Пакуль што працуюць у полі два камбайны “Палессе-1221”, якія завяршаюць уборку кукурузы на зерне, пасля чаго таксама паставім іх на захоўванне. Яшчэ не размешчаны на “зімоўку” плугі: для іх цяпер хапае работы. На сёння складзены графік правядзення рамонту тэхнікі, якога будзем прытрымлівацца. Ужо з лістапада-снежня пачнём рыхтаваць машыны і агрэгаты да вясновых палявых работ.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

10 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

10 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

13 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

13 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

13 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

13 часов ago