Жывуць на пяць. На Дзятлаўшчыне ўручылі ордэны Маці

Заўсёды прыемна чуць цёплыя словы ў свой адрас, асабліва звязаныя з такім выдатным святам, як Дзень маці.

Жыццё шматдзетных матуль праходзіць у справах і клопатах. А святочныя сустрэчы даюць магчымасць ненадоўга вырвацца з паўсядзённай мітусні, атрымаць зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 358 “Аб узнагароджанні ордэнам Маці”, Ірына Аляксандраўна Храноўская, санітарка Малдавіцкага фельчарска-акушэрскага пункта Дзятлаўскай ЦРБ і Алена Алегаўна Сухецкая, тэхнік па племянной рабоце КСУП “Войневічы” былі ўдастоены дзяржаўных узнагародаў.

14 кастрычніка старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі накіраваўся ў Вензавец, каб уручыць ордэн Маці Ірыне Храноўскай.

З віншаваннямі ў шматдзетную сям’ю завіталі таксама намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух, старшыня Вензавецкага сельвыканкама Алег Шымко.

Ірына і Аляксандр Храноўскія выхоўваюцца пяцёра дзяцей: двое – Паліна і Маша ходзяць у школу, Даша і Багдан наведваюць садок, а самы меншы Цімоша, якому споўнілася два гадкі, дома з матуляй. Напярэдадні свята да Храноўскіх завіталі пагасціць два пляменнікі. Ну і весела ж ім!

– Сёння для мяне вельмі хвалюючы дзень, – расказвае жанчына. – З самага ранку мяне са святам павіншаваў муж, які падарыў пакаёвую кветку, разам з дзяўчынкамі будзем даглядаць яе. Дзеці намалявалі мне прыгожыя малюнкі. Дзень маці мы адзначаем у сям’і кожны год, абавязкова п’ём чай з тортам. Для мяне мацярынства – гэта вялікае шчасце, заўсёды цешу сябе сваімі дзеткамі. Усім жанчынам-маці зычу моцнага здароўя, цярпення і дабрабыту.

Павіншаваць са святам і ўручыць ордэн Маці Алене Сухецкай завіталі ў Войневічы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, старшыня КСУП «Войневічы» Сяргей Францішчык і старшыня прафсаюзнай арганізацыі мясцовага сельгаспрадпрыемства Вольга Сухецкая. Такую значную падзею не абмінуў увагай і старшыня гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік. Шматдзетнай матулі ён перадаў кветкі і памятны падарунак.

Алена і Дзмітрый Сухецкія – маладыя бацькі пяцярых цудоўных дзетак.

– Усе нашы дзеці жаданыя, кожны з іх па-свойму ўнікальны, з кожным я атрымліваю бясцэнны вопыт мацярынства, – расказвае Алена. – Першая дачушка нарадзілася, калі мне было васямнаццаць гадоў. Ангеліна адзіная дзяўчынка ў нашай сям’і, ужо школьніца. Івану цяпер дзясяты год. Трэцяму, Марку – восьмы. Раман – мой першы памочнік, а самы малодшы Герман – наш пестунок, які пастаянна ў цэнтры сямейнай увагі і пяшчоты. Калі неабходна дапамога, першымі на выручку прыходзяць нашы бацькі: за гэта ім вялікі дзякуй і нізкі паклон. Вельмі важным лічу тое, што мы з мужам пароўну размяркоўваем паміж сабой шматлікія бацькоўскія абавязкі. Дзеці жывуць па ўсталяваным рэжыме, гэта дазваляе захоўваць спакой і гармонію ў сям’і.

– Мацярынства навучыла мяне самаму галоўнаму, – працягвае жанчына, – бачыць і разумець, што ў жыцці сапраўды важнае, а што можна аднесці на другі план. Быць мамай – нялёгкі шлях, поўны клопатаў, перажыванняў, адказнасці, накіраваны на тое, каб маленькі чалавек, якому ты падарыла жыццё, навучыўся з тваёй дапамогай жыць самастойна. Быць шматдзетнай сям’ёй – гэта выдатна, цікава, весела. Дзеці з’яўляюцца стымулам для будучых поспехаў. Быць мамай – самая сапраўдная праца, а праца любіць сваіх дзяцей – гэта самая прыемная праца ў свеце.

Госці пажадалі сям’і Сухецкіх моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця, радасці і ўсяго самага найлепшага.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Зонты вместо пляжей: суббота в Беларуси обещает дожди и грозы

В Беларуси 11 июля на большей части территории пройдут кратковременные дожди, днем в отдельных районах…

1 час ago

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

2 часа ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

4 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

5 часов ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

5 часов ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

19 часов ago