Канферэнцыя кіраўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ “Патрыятызм: гісторыя і сучаснасць, адбылася 2 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.Удзельнікаў канферэнцыі пазнаёмілі з выставачнымі заламі музея, правялі дарогамі вайны, экспазіцыі абноўлены новымі тэхнічнымі сродкамі, аўдыёвізуальнымі эфектамі і прыёмамі, якія рэалістычна адлюстроўвалі ўвесь цяжар той вайны, усю гістарычную праўду.

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў адзначыў:

– Мы цяпер асабліва адчулі, наколькі важна быць адзінымі, разумець сваю Радзіму, гістарычнае мінулае, берагчы гэта, падтрымліваць і ўмацоўваць сваё адзінства. Важна разумець, што пры раз’яднанасці адразу пачынаюцца праблемы, прычым, не толькі эканамічныя і палітычныя, але і ваенныя, падобных прыкладаў цяпер шмат.

Гістарычнае мінулае і традыцыі – гэта і тое, што здольна і павінна аб’ядноўваць людзей. Сведчыць пра гэта і той факт, што музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стаў важным месцам для нашых людзей. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь неаднойчы гаварыў пра тое, каб гэты музей стаў лепшым у свеце помнікам пакутам і гераізму, які праявілі людзі, у тым ліку беларусы. З першага дня працы ў музей прыходзіць шмат людзей розных узростаў, яны разумеюць, што гісторыя нас аб’ядноўвае. Беларусам складана знайсці аб’яднальныя сілы, паколькі гісторыя краіны няпростая: было Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Масковія, але беларусы выпакутавалі сваё адзінства. Праз прэсу, тэлебачанне і радыё мы будзем пераконваць людзей, што не дапусцім супярэчнасцяў і ваенных канфліктаў унутры краіны.

І гэта асабліва важна цяпер, калі ў свеце перакрэслівюць межы і сутыкаюць народы, спекулюючы фактамі мінулага, упэўнены першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась звярнуў увагу кіраўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ на супрацьстаянне ў сферы сэнсаў. “Гэта супрацьстаянне розных ідэалогій, маральных каштоўнасцяў, культур і рэлігій. Гэтую тэму я падняў таму, што больш за ўсё яе фарміруюць сродкі масавай інфармацыі, якія працуюць з людзьмі і ствараюць сэнсавы кантэкст падзеяў. Зараз мы бачым шмат прыкладаў, калі спрабуюць пераасэнсаваць некаторыя гістарычныя падзеі, а такія гістарычныя ідэалагічныя “вычварэнствы” вельмі небяспечныя.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч мяркуе, што сёння Беларусь з’яўляецца прыкладам маральных адносін грамадства і дзяржавы да праблем сучаснасці. Інфармацыйнае поле павінна заставацца лідарам фарміравання грамадскага меркавання ў краіне, павінна ўмацоўваць нашы маральныя прыярытэты і арыенціры, выхоўваць грамадзянскую адказнасць, патрыятызм, гістарычную і сучасную перспектыву. Сродкі масавай інфармацыі з выкарыстаннем сучасных тэхналогій уплываюць не толькі на розумы і сэрцы людзей, але і на дзейнасць краін. Але мы бачым, што інфармацыйныя гульні не заўсёды фарміруюцца ў інтарэсах краіны і народа. Неабходна сур’ёзна і асцярожна ставіцца да слова і да таго, што дэманструецца на тэлебачанні і гучыць па радыё.

Міністр інфармацыі таксама падкрэсліла, што на развіццё складаных працэсаў фарміравання інфармацыйных плыняў значную ролю аказвае інтэрнэт, аднак інфармацыйная прастора павінна заставацца лідарам фарміравання грамадскай думкі ў краіне. Інтэрнэт – гэта і поле для негатыўных поглядаў для перабольшвання рэчаіснасці і нават для мэтанакіраванага падману. І ў гэтай сувязі добра было б удасканаліць заканаўчую базу, якая, у першую чаргу, рэгулявала б адказнасць за кожнае слова, выказанае ў сеціве.

На канферэнцыі гучала шмат прапановаў, як палепшыць работу сродкаў масавай інфармацыі. Былі заслуханы творчыя праэкты аб стварэнні інтэрнэт-партала “СМІ Беларусі”, ВаенТБ. У сваю чаргу, ад удзельнікаў канферэнцыі былі падрыхтаваны альбомы ад кожнай вобласці аб надрукаваных матэрыялах, прысвечаных 70-годдзю Перамогі, якія назаўжды застануцца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

А. КУДЗІНАЎ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации