Жыццё і здароўе – у прыярытэце

Абласны семінар па пытаннях аховы працы, правядзення інструктажаў і штодзённага кантролю на рабочых месцах праходзіць на базе ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.

Удзел у сустрэчы прымаюць прадстаўнікі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, абласнога аб’яднання прафсаюзаў, Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, старшыні прафсаюзных пярвічак, службы аховы працы лясгасаў і ААТ “Мастадрэў”.

На пачатку пасяджэння на важнасць і актуальнасць тэмы ўвагу прысутных скіраваў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандр Жук. Ён падкрэсліў, што кожны работнік мае права вяртацца дахаты жывым і здаровым, а таму варта ведаць і выконваць як тыя патрабаванні правілаў аховы працы, якія ляжаць у зоне адказнасці наймальніка, так і тыя, што залежаць ад саміх работнікаў.

Коратка з работай арганізацыі гасцей азнаёміў дырэктар ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Сяргей Дурко.

Больш падрабязна аб усіх мерапрыемствах, якія ладзяцца ў лясгасе і дапамагаюць паляпшаць бяспеку і ўмовы на розных участках арганізацыі, расказаў начальнік бюро па ахове працы Анатоль Францішчык. Ён паведаміў, што ў арганізацыі працуе 330 чалавек, работа 49 % з іх звязана з небяспечнымі ўмовамі. За аховай працы сочаць спецыялізаванае бюро, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, майстры, распрацавана і зацверджана палітыка арганізацыі ў гэтым кірунку, працуе камісія. Вядзецца мэтанакіраваная работа па паляпшэнні ўмоваў працы, навучанні, атэстацыі работнікаў, уведзена сістэма кантролю за рабочым часам і станам здароўя. Паколькі лесагаспадарчая вытворчасць пажаранебяспечная, на аб’ектах працуе сучасная сістэма рэагавання “Молнія”. Работнікі і спецыялісты, якія адказна і абярэжна ставяцца да ўсіх правілаў аховы працы і выконваюць іх – прэміруюцца. Як вынік, у 2022 годзе і на працягу 2023-га ў Дзятлаўскім лясгасе не адзначалася няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў.

З нарматыўна-прававымі актамі па ажыццяўленні прафсаюзамі грамадскага кантролю за заканадаўствам аб ахове працы, асновамі прафілактыкі вытворчага траўматызму ўдзельнікаў семінара азнаёміў галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Гаравенка. Спыніўся ён і на тыповых парушэннях аховы працы, якія прывялі да няшчасных выпадкаў, агучыў абставіны і прычыны трагедый. У канцы сваёй прамовы ён падкрэсліў, што ахова і ўмовы працы – праблема не толькі прафсаюзаў і наймальнікаў, бо ў канчатковым выніку яна вядзе да стратаў і дзяржаву. Таму важна ўмець наладзіць гэту работу і “дастукацца” да людзей, каб кожны разумеў, што найбольш ён сам адказвае за ўласныя жыццё і здароўе.

“Канцэпцыю нулявога траўматызму”, якая паступова ўкараняецца ў арганізацыях і на прадпрыемствах нашай краіны, раскрыў галоўны тэхінспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Павел Лапкоўскі.

На актуальных пытаннях работы па ахове працы ў лясгасах Прынёмання спыніўся вядучы інжынер па ахове працы Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Мікалай Ругаль. Адзначыў, што сёлета няшчасныя выпадкі былі на лесасеках, у цэхах дрэваапрацоўкі, ад укусаў насякомых, пры выкананні гаспадарчых работ – па ўсіх віны наймальніка не ўстаноўлена. Каб зменшыць негатыўныя тэндэнцыі, укараняецца сістэма відэаназірання і персаніфікаваны ўлік парушэнняў.

Далей пачалася практычная частка семінара, і яго ўдзельнікі спачатку пабывалі ў кабінеце аховы працы і бяспекі дарожнага руху лясгаса, а таксама санітарна-бытавых памяшканнях для работнікаў, а затым выехалі на дрэваапрацоўчы цэх аграгарадка Вензавец.

Ірына СТЫРНІК      

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…

33 минуты ago

Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…

15 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

17 часов ago

На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…

17 часов ago

Своевременность выплаты заработной платы, среднего заработка за время трудового отпуска

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос своевременности выплаты заработной платы, среднего заработка за время…

17 часов ago

Льготный кредит молодым специалистам

Указ Президента Республики Беларусь от 27.11.2000 № 631  «О предоставлении льготных кредитов отдельным категориям граждан». Данная…

17 часов ago