КСУП “Жукоўшчына” дасягнула экватару жніва
На вечар 8 жніўня збажына ў сельгаспрадпрыемстве абмалочана з плошчы, якая складае 56 працэнтаў ад усёй уборачнай. Намалочаны 1754 тоны зерня. Ураджайнасць склала 34,6 цэнтнера з гектара. Абмалот ячменю на ніве каля Жукоўшчыны.
За рулём-штурвалам жніўнага карабля КЗС-1218 Валерый Орсік. Сёлета ў яго пятае жніво.
Пад выгрузку поўнага бункера прымчаў МАЗ. Сведчу: сапраўды прымчаў, бо віхрам пранёсся міма нашай машыны да з’езду на палетак.
Апаражніўшы бункер, камбайн без прамаруджання выруліў у загонку.
Аператыўныя рашэнні на жніве прымае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Кугейка.
Ніва абмалочана. Салома спрасавана ў рулоны.
Фота Б. Варны.