Адмашка нябеснай канцылярыі – і камбайны масава выходзяць на палеткі. На некалькі гадзін скончыўся дождж – і гаспадаркі раёна поўнай хадою працягваюць убіраць рапс.

На палетках КСУП “Русь-Агра” ва ўрочышчы Панюшкі побач з вёскай Яцвезь працуюць тры адінкі зернеўборачнай тэхнікі. На камбайнах маркі КЗС-1218 працуюць – Міхаіл Кармільчык, Андрэй Калодка, Ігар Варэйка і Дзмітрый Славіцкі, на камбайне “LEXION-580” – экіпаж Руслана Міклаша і Леаніда Лукоткіна.

Па словах загадчыка ўчастка КСУП “Русь-Агра” Юрыя Лабарэвіча, усяго ў гаспадарцы давядзецца  ўбраць 300 га рапсу. На сёння сабрана 73 тоны алейнай культуры з тэрыторыі 66 га. З кожнага гектара збіраюць у сярэднім па 15 цэнтнераў масланасення. Пасля азімага рапсу прыступяць да  ўборкі трыцікале.

На транспарціроўцы рапсу заняты тры адзінкі тэхнікі. За рулём ГАЗ-53 працуюць вадзіцелі Уладзімір Ціхан, Вячаслаў Малаед, Мечаслаў Рэйба. Пры спрыяльных умовах надвор’я канвеер працуе бесперапынна. Аператары апрацоўваюць дастаўлены ўраджай на зернесушыльным комплексе СЗК-10 у вёсцы Пенчыцы. На тэхніцы пажарнага прыкрыцця маркі МЖТ-6 кантроль ажыццяўляе Уладзімір  Грыб, у абавязкі якога  ўваходзіць забеспячэнне супрацьпажарнай бяспекі ў час жніва. Усе камбайны абсталяваны кандыцыянерамі, укамплектаваны медыцынскімі аптэчкамі, сродкамі тушэння пажару.

– Дажджы, якія нядаўна прайшлі, палепшылі сітуацыю на палетках: “павесялелі”, як кажуць аграномы, цукровыя буракі, кукуруза, бульба, цяпер яны будуць набіраць вагу. Станоўча сказаліся дажджы і на росце травы. Але доўгачаканая вільгаць апошніх дзён наўрад ці станоўча адаб’ецца на паляпшэнні ўраджайнасці зерневых.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

7 часов ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

7 часов ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

7 часов ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

8 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

10 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

10 часов ago