Жнівеньская педагагічная нарада прайшла ў Дзятлаве (+відэа)

“Адукацыйная прастора раёна як фактар сацыялізацыі і грамадзянска-патрыятычнага станаўлення асобы” – пад такой назвай 28 жніўня на Дзятлаўшчыне прайшла раённая нарада кіруючых педагагічных работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі.

Перад нарадай адбылася выстава-прэзентацыя школьных музеяў і педагагічных напрацовак дашкольных навучальных устаноў, прысвечаных захаванню сямейных традыцый.

Урачыстае пасяджэнне пачалося са знаёмства з маладымі настаўнікамі, якія сёлета прыбылі на Дзятлаўшчыну. У школы і дашкольныя ўстановы раёна прыйшлі працаваць 11 маладых спецыялістаў. Новыя працоўныя кніжкі і памятныя падарункі ім уручылі начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі.

Са словамі віншавання і таварыскім наказам да малодшых калег звярнулася дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы Марына Лашкоўская.

Наталля Белаус выступіла з дакладам “Аб выніках работы аддзела і ўстаноў адукацыі за 2018-2019 навучальны год”.

Пра важнасць паектнай работы  ў школе для фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў расказала намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце гімназіі № 1 горада Дзятлава Наталля Клімец. Яна згадала самыя яркія праекты мінулага навучальнага года і іх аўтараў – Ягора Сокала (Новаяльнянская сярэдняя школа) і Ілью Угрына (Гімназія № 1 горада Дзятлава).

Па меркаванні метадыста Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства Інэсы Лупач, немагчыма пераацаніць ролю школьных музеяў у сацыякультурнай прасторы нашага раёна. Яна расказала пра ўзаемадзеянне іх арганізацыі са школамі, якое дало свой плён: правядзенне раённага фестываля “Свет школьных музеяў”, шматлікія ўзнагароды абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, нарэшце, стварэнне ўсеахопнага раённага інтэрнэрнэт-праекта “Музей будучыні”.

Таццяна Ваніслаўчык расказала пра інавацыйныя дасягненні ў галіне дадатковай адукацыі. Удзельнікі сацыяльна-адукацыйнага праекта школьнага дня “Школа Стартап” паказалі на дзятлаўскай сцэне, як школьнікі спрабуюць сябе з ролі бізнэсменаў. Сёлета іх праект стаў пераможным на рэспубліканскай выставе “БелЭкспа”. Свой адмысловы дыктарскі талент прадэманстраваў выхаванец Цэнтра творчасці Аляксандр Радзецкі.

Урачыстым момантам мерапрыества стала ўзнагароджанне лепшых педагогаў раёна па выніках мінулага навучальнага года. Старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі адзначыў важкі ўклад настаўнікаў у дасягненні раёна. Ён уручыў педагогам Дзятлаўшчыны Ганаровыя граматы Дзятлаўскага райвыканкама, Падзячныя пісьмы старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, Падзячныя пісьмы старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў.

Прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Таццяна Даўгун павіншавала прысутных з надыходзячым навучальным годам. Пажадала не губляць бадзёрасці і добрага настрою аж да наступнай жнівеньскай сустрэчы ў гэтай зале. Яна ўручыла Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі дырэктару Новаяльнянскай сярэдняй школы Марыне Лашкоўскай, Граматы Міністэрства адукацыі – педагогам Алене Лукіянец і Валерыю Нагорнаму.

Пачэсную ўзнагароду – медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”  з рук Станіслава Фабішэўскага атрымала адна з заслужаных настаўнікаў Дзятлаўшчыны, намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў педагагічнай працы Яўгенія Савань.

Абласныя і раённыя ўзнагароды работнікам адукацыі Дзятлаўскага раёна ўручыла Наталля Белаус.

Мерапрыемства завяршылася “Музычнай паштоўкай” для педагогаў ад навучэнцаў школ горада Дзятлава.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

13 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

14 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

15 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago