Жалобны мітынг у Наваельні

1 лістапада на вайсковых могілках, якія знаходзяцца ў лясным масіве непадалёку ад рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы “Наваельня”, адбыўся жалобны мітынг.

Нагодай для яго правядзення стала перапахаванне знойдзеных астанкаў загінулых у гады ВялікайАйчыннай вайны абаронцаў Айчыны.

Летам 2019 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна вялі раскопкі 52-і особны пошукавы батальён,прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Бацькаўшчына” з Беларусіі “Отечество” з Расіі. Былі знойдзены астанкі  трох байцоў Чырвонай арміі, якія ў 1941 годзе загінулі пры спробе вырвацца з акружэння.

На жалобны мітынг сабраліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, моладзевых арганізацый, грамадскасці, святарства, вайскоўцы, школьнікі, работнікі культуры.

Да прысутных звярнуліся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яны заклікалі  моладзь шанаваць памяць тых, хто цаной свайгожыцця адстаяў свабоду і незалежнасць нашай радзімы.

На вайсковых могілках у Наваельні спачываюць 154 воіны і партызаны, якія загінулі пры вызваленні раёна ці памерлі ад ран у мясцовым шпіталі ў 1944 годзе. Гэты жалобны пералік папоўнілі яшчэ тры  ахвяры ліхалецця. Іх імёны невядомы.

Жалобную літургію па загінулых адслужыў протаіерэй храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня Валерый Мануйла.

Пад гукі ваеннага салюта воіны 11-й механізаванай брыгады са Слоніма апусцілі труны ў новаяльнянскую зямлю.

Памяць тых, хто не вярнуўся з бою, памёр ад ран у ваенных шпіталях, быў замучаны ў фашысцкіх лагерах смерці, прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.

Да брацкай магілы чырвонаармейцаў моладзь, школьнікі, прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі вянкі і кветкі.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

10 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

12 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

12 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago