Напярэдадні Дня маці віншаванні прымалі работніцы райбальніцы, сярод якіх нямала шматдзетных матуляў.
Музычную паштоўку матулям-медыкам падарылі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт з дапамогай артыстаў Дзятлаўшчыны.
Тых, каму прысвечана сённяшняе мерапрыемства, павіншаваў з надыходзячым святам галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух:
– Дарагія матулі, цудоўныя жанчыны! Шчыра віншую вас з Днём маці! Адрасую, магчыма, банальнае, але такое важнае пажаданне – моцнага здароўя вам і вашым блізкім! Жадаю, каб словы любові і ўдзячнасці вы чулі не толькі ў святочныя даты, а кожны дзень, заўжды адчувалі падтрымку сваіх мужчын, клопат родных людзей. Шчасця вам і ўсяго найлепшага!
Алег Іванавіч асабіста павіншаваў шматдзетных матуляў і ўручыў кожнай з іх кветкі.
На імправізаванай святочнай сцэне свае лепшыя песні для матуляў у гэты дзень выконвалі Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Марына Варган, Ірына Бакшук.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…