Калісьці Уільям Шэкспір сказаў, што здароўе даражэйшае за золата.
З гэтым выказваннем поўнасцю згодны члены раённага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, якія прынялі ўдзел у праекце “Здаровы лад жыцця – залог сацыяльнай паспяховасці”. Гэты праект, распрацаваны Дзятлаўскім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, скіраваны на фарміраванне ў работнікаў адказных адносінаў да свайго здароўя, вядзенне здаровага ладу жыцця. У яго аснову пакладзена ідэя “эстафеты” здаровага ладу жыцця ў выглядзе статуэткі, якая пераходзіць з арганізацыі ў арганізацыю як сімвал здаровага калектыву. Пераняўшы гэту эстафету, работнікі раённай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў, музея, Цэнтра культуры, рэдакцыі газеты “Перамога” паказалі, як умацоўваюць сваё здароўе.
Адным з найважнейшых спосабаў падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме яны лічаць заняткі спортам: з задавальненнем пазаймаліся ў трэнажорнай зале, з азартам пагулялі ў валейбол, дартс. Патрэніравалі памяць і лагічнае мысленне, згуляўшы ў шашкі і шахматы. Не толькі для здароўя, але і каб быць стройнымі і прывабнымі, работніцы Цэнтра культуры актыўна наведваюць заняткі па фітнэсе. А бібліятэкары лічаць, што вельмі карысным для здароўя з’яўляецца травяны чай, які п’юць даволі часта. Яны могуць расказаць, як правільна такі чай заварваць, пра яго карысныя якасці і магчымыя супрацьпаказанні. Работнікі рэдакцыі і школы мастацтваў таксама аддаюць перавагу такому духмянаму напітку з лекавых траў.
За гэты час усе, хто прыняў удзел у праекце, яшчэ раз упэўніліся, што здароўе – гэта залог доўгага і шчаслівага жыцця, і падтрымліваць свой арганізм у тонусе неабходна пастаянна, а рабіць гэта зусім не цяжка.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ, Юліі БАКУНОВІЧ, Ірыны СТЫРНІК
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…
Сегодня в 01-26 на линию "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля в деревне Засетье…
Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
Сяргей Гайдук, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання…