Навагрудскім міжраённым аддзелам Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у 2024 годзе былі праведзены выбарачныя праверкі ў ААТ “Дварэцкі льнозавод” і  Новаяльнянскім участку ААТ “Гроднагазбудізаляцыя”. Варта адзначыць, што не ўсімі спецыялістамі гэтых арганізацый былі выкананы свае службовыя абавязкі па выкананні заканадаўства аб ахове працы, яны былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У 2024 годзе ў Дзятлаўскім раёне адбылося 6 выпадкаў траўматызму (у 2023-м таксама 6), адзначаецца рост вытворчага траўматызму з цяжкім зыходам: 3 – у 2024 годзе, 1 – у 2023-м.

Усе выпадкі траўматызму з цяжкім зыходам былі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу (КСУПах “Жукоўшчына”, “Хвінявічы”, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”).

Прычынай няшчаснага выпадку з 57-гадовай жывёлаводам КСУП “Жукоўшчына”, які прывёў да цяжкай вытворчай траўмы, стала асабістая неасцярожнасць пацярпелай. Жанчына, выконваючы работу ў выдадзеным ёй спецыяльным абутку, які адпавядае патрабаванням, на роўнай паверхні без ямаў, выбоін, старонніх прадметаў спатыкнулася, страціла раўнавагу і ўпала на бетонную падлогу.

Такі ж няшчасны выпадак здарыўся з 55-гадовым вадзіцелем аўтамабіля КСУП “Хвінявічы”. Да цяжкай вытворчай траўмы прывяла асабістая неасцярожнасць. Мужчына ішоў па роўнай жвіровай паверхні, спатыкнуўся, страціў раўнавагу і ўпаў, атрымаўшы траўму.

Што датычыцца Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў, у час перавозкі збожжа на грузавым аўтамабілі МАЗ 68-гадовы вадзіцель заўважыў, што яно прасыпаецца з-пад тэнта. Вырашыўшы паправіць, спыніў аўтамабіль і па бартавой лесвіцы падняўся на кузаў. Пры спуску назад страціў раўнавагу і ўпаў на асфальтабетоннае пакрыццё. У выніку здарэння атрымаў цяжкую траўму. Пацярпелы не меў допуску да выканання на вышыні работ па зняцці, устаноўцы і мацаванні тэнта на кузаве аўтамабіля без навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы пры выкананні работ на вышыні, без забеспячэння сродкамі індывідуальнай абароны, якія прадухіляюць падзенне (ахоўны пояс). Перыядычны медыцынскі агляд аб прыдатнасці па стане здароўя да працы вадзіцелем мужчына не праходзіў, як і медагляд для дазволу выканання работ на вышыні.

Напрыканцы снежня 2024 года адбыўся няшчасны выпадак са смяротным зыходам з 45-гадовым грузчыкам Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Знаходзячыся на рабочым месцы на ўчастку перапрацоўкі другаснай сыравіны, мужчына нечакана адчуў сябе дрэнна, упаў, стукнуўшыся пры гэтым галавой аб бетонную падлогу. Пацярпелы знаходзіўся на лячэнні ў Дзятлаўская ЦРБ, 2 студзеня 2025 года ён памёр. Зараз праводзіцца спецыяльнае расследаванне.

Асобам прадпрыемстваў на ўсіх узроўнях кіравання неабходна больш увагі надаваць развіццю пачуцця адказнасці працуючых за ўласную бяспеку. Патрэбна актывізаваць работу па распрацоўцы і рэалізацыі мер па зніжэнні рызык вытворчага траўматызму, удасканаленні ў арганізацыях механізму стымулявання работнікаў без парушэнняў патрабаванняў аховы працы і вытворчай дысцыпліны, узмацненні прапаганды, накіраванай на павышэнне культуры вытворчасці, стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў.

Аляксандр ПАЎЛОВІЧ, галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага МРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации