Здарэнні мінулага тыдня

З 28 снежня 2020 года па 3 студзеня 2021 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 59 паведамленняў, 8 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 24 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 27 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 15 правапарушальнікаў, узбуджана 4 крымінальныя справы

Давярай, але правярай

Яшчэ адзін наш зямляк, 1983 года нараджэння, напярэдадні святаў стаў ахвярай камп’ютарнага злодзея. З яго банкаўскай карткі ААТ “Беларусбанк” 28 снежня 2020 года невядомы скраў 120 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Спадабалася чужая куртка

29 снежня 2020 года раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу, які жыхар Маладзечанскага раёна ўчыніў 29 лістапада 2020 года. Позняй ноччу ў памяшканні ТАА “ВАРДО” у вёсцы Баравікі мужчына скраў куртку жыхара Дзятлаўшчыны, чым нанёс пацярпеламу матэрыяльны ўрон на 400 рублёў.

Здарэнні ў сельгаспрадпрыемствах

За мінулы тыдзень да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы былі прыцягнуты два вартаўнікі двух сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна і жывёлавод яшчэ адной гаспадаркі.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

1 час ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

1 час ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago