На Дзятлаўшчыне ў 2022 годзе з незаконнага абароту была канфіскавана адзінка незарэгістраванай кідальнай зброі.
Добраахвотна жыхарамі нашага раёна ў аддзел міліцыі летась здадзена 6 адзінак незарэгістраванай зброі: 3 – пнеўматычнай, 2 – гладкаствольнай і адна, якая ўяўляла сабой састаўныя часткі да агнястрэльнай наразной даўгаствольнай зброі.
Выяўлена два адміністрацыйныя правапарушэнні за незаконнае захоўванне боепрыпасаў да паляўнічай гладкаствольнай зброі. Мэтанакіраваная работа міліцыі ў гэтым кірунку прадаўжаецца. Кругласутачна ў раённым аддзеле працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042. На гэтыя нумары можна паведаміць пра факты незаконнага захоўвання, вырабу зброі і яе састаўных частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прылад, або расказаць аб сваім жаданні добраахвотна здаць такія прадметы ў органы ўнутраных спраў.
Памятайце, што людзі, якія добраахвотна здаюць зброю, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ананімнасць гарантуецца.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga