У мэтах папярэджання адміністрацыйных правапарушэнняў Слонімская інспекцыя прапануе фізічным асобам, якія захоўваюць у сябе забароненыя прылады рыбалоўства, добраахвотна здаць іх у інспекцыю.
У сувязі з выяўленнем неадзінкавых выпадкаў захоўвання рыбалоўных сетак або сеткаматэрыялаў Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што за незаконныя збыт і захоўванне рыбалоўных сетак або сеткаматэрыялаў артыкулам 15.36 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 50 да 200 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў, з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Фізічныя асобы, якія добраахвотна здалі забароненыя прылады рыбалоўства, вызваляюцца ад адміністрацыйнай адказнасці. Тэлефон для даведак: 8 (01562) 2-56-65.
Сяргей СМІРНОЎ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup