Збяром дзяцей у школу разам

У Год народнага адзінства арганізацыі і грамадскія аб’яднанні Дзятлаўшчыны надзвычай актыўна ўключыліся ў рэспубліканскую акцыю “Збяром дзяцей у школу”.

Да прыкладу, шматдзетнай сям’і Шэлегаў падрыхтавацца да новага навучальнага года дапамагаюць дзяржава і “шэфы” – Дзятлаўскі жылкамунгас і ААТ “Граніт-Арга”.

З важкім грашовым падарункам дзіцячы дом сямейнага тыпу наведаў намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль. Ён пажадаў школьнікам добрых адзнак і выдатнага настрою ў новым навучальным годзе, а іх бацькам – цярпення і моцнага здароўя.

– У межах акцыі “Збяром дзяцей у школу”, згодна з падпраграмай «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады, дапамогу дзяржавы атрымалі 609 навучэнцаў Дзятлаўшчыны, якія выхоўваюцца ў 291 шматдзетнай сям’і, таксама дапамогу атрымалі школьнікі з 21 малазабяспечанай сям’і, арганізацыі раёна падтрымалі сваіх работнікаў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Мы накіравалі запыты ў працоўныя калектывы на аказанне матэрыяльнай дапамогі бацькам школьнікаў і атрымалі вялікі водклік. Як вы бачыце сёння, арганізацыі-“шэфы” не пакідаюць сваіх падапечных з прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, акрамя таго, дапамогу сёлета атрымалі і апякунскія сем’і, дзе сваякі выхоўваюць дзяцей. Многія арганізацыі раёна ўжо выплацілі матэрыяльную дапамогу згодна з запытамі са школ, у якіх навучаюцца дзеці іх работнікаў, сярод першых гэта зрабілі жылкамунгас, лясгас і санаторый “Радон”. Хачу выказаць словы ўдзячнасці кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў раёна за разуменне праблемы і падтрымку дзяцей, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская.

У сям’і Шэлегаў дзевяць школьнікаў і адна дашкольніца, расказаў шматдзетны тата-выхавальнік Аляксандр Леанідавіч. Каб сабраць іх у школу, патрабуюцца немалыя фінансавыя сродкі, вытрымка і дакладнае планаванне пакупак, якім займаецца гаспадыня дома Марына Генадзьеўна. Тым больш, любая дапамога ў падрыхтоўцы да навучальнага года прыходзіцца дарэчы. Грашовы падарунак ад дзятлаўскіх камунальнікаў Шэлегі выдаткуюць на канцылярскія прылады.

Наталля АВЯРЧУК

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 

administrator

Recent Posts

В Беларуси намолотили более 1 млн тонн зерна кукурузы

В Беларуси намолотили 1043 тыс. тонн зерна кукурузы. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства…

27 минут ago

Специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара» пройдет на Дятловщине!

В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…

2 часа ago

Як пяцікласнік пераўтварае іспыты ў дасягненні

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…

2 часа ago

Канцэрты і выставы для бацькоў ад Дзятлаўскай ДШМ

У рамках правядзення Тыдня бацькоўскай любові ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў і яе філіялах прайшлі…

2 часа ago

Дятловские спасатели в числе победителей областного чемпионата по гиревому спорту

На базе БФСО «Динамо» прошел областной чемпионат по гиревому спорту. В напряженной борьбе за звание…

3 часа ago

Юрий Караев поздравил мужчин Гродненской области с Днём отца

Обращаясь к мужчинам региона, — отцам, дедушкам и прадедушкам, — глава области отметил, что в…

3 часа ago