Зазірнём у сямейны альбом: цёплая сустрэча ў Жукоўшчыне

Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да сустрэчы бібліятэкар падрыхтавала кранальныя фотакалажы “Якія маладыя мы былі” і “Гады ляцяць, нібы птушкі”. Фатаграфіі – гэта ўнікальная магчымасць здзейсніць падарожжа на шмат гадоў таму назад, маленькія гісторыі, зафіксаваныя з дапамогай манахромных стоп-кадраў.

Удзельнікі сустрэчы прынеслі з сабой уласныя сямейныя фотаальбомы. Старыя здымкі – не проста кавалачкі паперы, а магчымасць падзяліцца сваім жыццёвым вопытам з роднымі, сябрамі і знаёмымі.

Гартаючы альбомы, госці дзяліліся ўспамінамі аб самых важных момантах: бесклапотных школьных і студэнцкіх гадах; хвалюючых днях вяселля; нараджэнні дзяцей і сямейных юбілеях; працоўных буднях і дасягненнях.

Разглядаючы партрэты, удзельнікі з асаблівай пяшчотай і светлым смуткам узгадвалі блізкіх людзей, якія ўжо пайшлі з жыцця, але назаўжды засталіся жыць у памяці сэрца.

Сямейная сустрэча не абышлася і без займальнага інтэрактыву. Госці з задавальненнем уключыліся ў камандную гульню “Хронафота”, дзе трэба было адгадаць дакладны або прыблізны год нараджэння таго ці іншага здымка. Не менш азартнай стала гульня “Хто больш?”: удзельнікі спрабавалі пазнаць і назваць як мага больш імёнаў членаў сям’і на старых фатаграфіях сваіх суседзяў па лаўцы.

Сустрэча яскрава даказала, што сама эстэтыка сямейнага альбома, старыя фатаграфіі, якія здолелі перажыць час, а таксама гісторыя асобнага роду і ўсёй краіны не могуць пакінуць чалавека абыякавым.

Наталля ВАЙТУШКА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Счастья вашему дому». В Кореличах торжественно открыли новостройку на 49 квартир

Семиэтажный жилой дом на 49 квартир, большинство из которых арендные, торжественно открыли накануне областного фестиваля-ярмарки…

12 часов ago

Сколько иностранцев посещает Беларусь? Белстат представил обзор ко Всемирному дню туризма

Сколько туристов посещают Беларусь? Белстат представил статобзор ко Всемирному дню туризма, который отмечается 27 сентября,…

12 часов ago

Александр Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики

Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…

12 часов ago

Как в Кореличах отметят областной фестиваль-ярмарку «Дaжынкi-2026»: программа

Уже 26 сентября городской поселок превратится в масштабную праздничную локацию, где будут чествовать лучших тружеников…

12 часов ago

Елена Васкель: “Белорусские женщины доверяют своему Президенту”

Елена Васкель, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, председатель районной организации ОО…

12 часов ago

Шанц дадзены, астатняе – справа асабістая

У Казлоўшчынскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва разам з кірмашом…

13 часов ago