27 мая ў Дзятлаве праваахоўнікамі затрыманы мужчына з наркотыкамі ў кішэні.
Падрабязней расказаў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі АУС райвыканкама Андрэй Вінцукевіч:
– 27 мая каля 13 гадзін у горадзе Дзятлаве супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы грамадзянін у стане алкагольнага ап’янення. Яго даставілі ў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, дзе ў час агляду пры ім знойдзены небяспечны наркатычны сродак – марыхуана.
Як высветлілася ў час праведзеных мерапрыемстваў, затрыманы набыў наркотык для ўласнага ўжывання.
Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў адносінах да гэтага грамадзяніна ўзбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў, іх прэкурсораў і аналагаў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga