Заслужаныя ўзнагароды ў прафесійнае свята атрымалі энергетыкі раёна

22 снежня ў калектыве Дзятлаўскага раёна электрычных сетак адбыўся ўрачысты сход.

Прадпрыемства наведалі намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік і дырэктар філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга” Анатоль Міклашэвіч, каб павіншаваць работнікаў галіны з прафесійным святам і ўручыць узнагароды.

Дзмітрый Баравік выказаў энергетыкам падзяку за плённую працу і высокі прафесіяналізм:

– Паважаныя работнікі энергетычнай галіны! На вас ускладзена асаблівая місія: вы несяце вялікую адказнасць за энергазабеспячэнне насельніцтва, функцыянаванне эканомікі раёна. Работа энергетыка няпростая і адказная, патрабуе высокага прафесіяналізму і дысцыплінаванасці. Незалежна ад пары года, умоваў надвор’я энергетыкі дзейнічаюць зладжана і аператыўна, забяспечваючы камфорт кожнага жыхара Дзятлаўшчыны. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце забяспечваць стабільную работу энергетычнага комплексу, развіваць і ўдасканальваць важную для раёна галіну. Няхай сённяшні дзень стане яркім і шчаслівым, а віншаванні і словы ўдзячнасці дазволяць вам яшчэ раз адчуць гонар за сваю прафесію.

Дзмітрый Расціслававіч уручыў Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама інжынеру раёна электрычных сетак Сяргею Вераб’ю, электраманцёрам Аляксандру Гаспадарыку, Міхаілу Кветку, Уладзіміру Красоўскаму, начальніку аператыўна-дыспетчарскай групы Андрэю Сапегу, майстру Уладзіміру Сіняку.

Анатоль Міклашэвіч павіншаваў калег з адметнай прафесійнай датай і надыходзячымі навагоднімі святамі:

– Хачу яшчэ раз выказаць словы гонару за нашу прафесію, бо без электрычнай энергіі немагчыма існаванне нічога ў сучасным свеце. За паслугамі па забеспячэнні электрычнай энергіяй стаіць карпатлівая, напружаная, самаадданая праца ўсіх работнікаў энергасістэмы ад інжынера – да бухгалтара і вадзіцеля. Наша сіла ў адзінстве, бо работу энергетыка немагчыма выканаць аднаму. Ад усёй душы віншую вас са святам! Жадаю святла, цяпла ў вашых дамах і сэрцах, здароўя вам і вашым блізкім і безаварыйнай работы.

За поспехі ў рабоце, высокі прафесіяналізм і адданасць справе, уклад у развіццё энергетычнай галіны былі адзначаны: Падзякай ДВА “Белэнерга” – намеснік начальніка Дзятлаўскага РЭС Мікалай Сайчык; Ганаровай граматай РУП “Гроднаэнерга” – майстар Віктар Белы; Падзякай РУП “Гроднаэнерга” – вадзіцель Андрэй Жэгала; Ганаровай граматай Ваўкавыскіх электрычных сетак –электраманцёр Андрэй Фокін; Падзякай Ваўкавыскіх электрычных сетак – майстар Канстанцін Юшкевіч, вадзіцель Сяргей Янкевіч.

Анатоль Францавіч павіншаваў з асабістай датай работнікаў раёна электрычных сетак, якія нарадзіліся ў Дзень энергетыка і ўручыў ім памятныя падарункі.

За актыўную грамадскую работу Ганаровымі граматамі прафсаюзнага камітэта Ваўкавыскіх электрычных сетак былі ўзнагароджаны трактарыст Сяргей Шабусаў, кладаўшчык Таццяна Радзіеўская, электраманцёры Аляксандр Пігульскі, Сяргей Буднік.

Да словаў віншавання далучыўся начальнік Дзятлаўскага РЭС Міхаіл Ступчык.

Ён падзякаваў калегам за зладжаную работу, выкананне ўсіх пастаўленых задач і аператыўнае вырашэнне аварыйных сітуацый, за дапамогу, нераўнадушша да справы, пажадаў работнікам арганізацыі і іх блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, любві і ўдачы.

Наталля АВЯРЧУК

Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

10 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

10 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

11 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

11 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

12 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago