Зарплаты малодшаму медперсаналу і ўрачам-пачаткоўцам плануюць павысіць у Беларусі з 1 снежня

Зарплаты некаторым работнікам аховы здароўя плануюць павысіць у Беларусі з 1 снежня, паведаміў  старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Роберт Часнойць.

Галіновы прафсаюз разам з Міністэрствам аховы здароўя ва ўстаноўленым парадку ўнеслі прапановы па павелічэнні зарплаты нізкааплатным катэгорыям работнікаў аховы здароўя. Плануецца павысіць тарыфныя аклады малодшаму медперсаналу, а таксама ўрачам-пачаткоўцам, якія не маюць кваліфікацыйных катэгорый і вопыту работы. Павышэнне зарплаты закране спецыялістаў, якія працуюць у дзяржаўных установах аховы здароўя.

Рашэнне аб павелічэнні заработнай платы медыцынскім работнікам прымаецца на ўзроўні ўрада.

Сярэдні заработак па галіне са студзеня па верасень 2017 года павялічыўся ў сярэднім на 14 працэнтаў. Прычым у дактароў павелічэнне склала 12,7 працэнта, сярэдняга медперсаналу — 12,6 працэнта. За верасень сярэдні заработак у цэлым па сферы дасягнуў Br655,2, у тым ліку ўрачоў — Br1023 (пры каэфіцыенце сумяшчальніцтва 1,39), сярэдніх медыцынскіх работнікаў — Br646,5 (пры каэфіцыенце сумяшчальніцтва — 1,23).

Роберт Часнойць адзначыў, што пытанні павышэння зарплаты знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя і галіновага прафсаюза, вядуцца пошукі крыніц і шляхоў яе павышэння.

БелТА

 

 

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

1 час ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

2 часа ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

2 часа ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

3 часа ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

3 часа ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

3 часа ago