Categories: Падзеі

«Зарніца» вызначыла самых падрыхтаваных

На стадыёне «Колас» у Дзятлаве прайшла традыцыйная раённая ваенна-спартыўная гульня для школьнікаў «Зарніца». У спаботніцтвах прынялі ўдзел 13 каманд установаў адукацыі Дзятлаўшчыны.
На ўрачыстым пастраенні права ўзняць сцяг было дадзена мінулагоднім пераможцам — навучэнцам Казлоўшчынскай сярэдняй школы.
Удзельнікаў спаборніцтваў павітаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама І. С. Кухарэвіч. Ён зазначыў, што сёлетняя «Зарніца» прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі. 27 мільёнаў чалавек загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быў забіты кожны трэці беларус. Сёння нам варта памятаць заслугі нашых дзядоў і прадзедаў. Прадоўжыць слаўныя традыцыі можна паспяховай вучобай, стараннай працай на карысць Радзімы. Мы павінны цаніць тое, што жывём пад мірным небам, спакойна і ўпэўнена прыходзім у школу, на працу. Ігар Станіслававіч пажадаў камандам-удзельніцам лёгкіх стартаў і ўпэўненасці ў перамозе.
Намеснік ваеннага камісара Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята, маёр С. В. Баброўскі далучыўся да пажаданняў і зазначыў, што каманда-пераможца напрыканцы гульні атрымае не толькі грамату, але і пераходны кубак ад раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў».
Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Д. К. Ёда нагадаў школьнікам, што праграма мерапрыемства ўключае ў сябе тры асноўныя этапы: агляд строю і песні, паласу перашкодаў, лёгкаатлетычную эстафету. Каманды прайшлі жараб’ёўку і накіраваліся на этапы. На хакейнай пляцоўцы можна было прадэманстраваць сапраўдную ваенную выпраўку: тут суддзі ацэньвалі ўменне школьнікаў спяваць і маршыраваць строем. Тым часам на стадыёне праходзіла лёгкаатлетычная эстафета, дзе сваю загартаванасць дэманстравалі бегуны. А на паласе перашкодаў школьнікі спаборнічалі ва ўменні пераносіць параненага сябра, трапна страляць, скакаць па купінах, пераадольваць перашкоды з дапамогай маятніка і дошчачак. Надвор’е сёлета спрыяла ўдзельнікам «Зарніцы»: свяціла сонца, дзьмуў лёгкі ветрык, навучэнцы і арганізатары спаборніцтваў атрымлівалі асалоду ад знаходжання на свежым паветры.
Час праляцеў хутка, і вось ужо суддзі падрахункавалі вынікі, якія аб’явіла камандам метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Н. З. Пазняк. Наталля Захараўна зазначыла, што ваенна-спартыўная гульня «Зарніца» ўваходзіць у залік раённай спартакіяды, таму сёлета вынікі падводзіліся па падгрупах. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: пераможцамі трэцяй падгрупы сталі навучэнцы Раготнаўскага д/с-СШ, на другой пазіцыі аказалася каманда Жукоўшчынскай д/с-СШ, на трэцім месцы замацаваліся лявонавіцкія школьнікі. Лепшыя вынікі ў другой падгрупе паказала каманда Дварэцкай СШ, крыху саступілі ёй па выніках хвінявіцкія школьнікі, трэцімі сталі навучэнцы Гезгалаўскай СШ. Абсалютнай пераможцай спаборніцтваў па колькасці набраных балаў і лідарам першай падгрупы сёлета зноў стала каманда Казлоўшчынскай СШ, другімі сталі наваельнянскія школьнікі, трэцяе месца занялі навучэнцы СШ №3 г. Дзятлава.
Ва ўрачыстай абстаноўцы каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама і раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Лідары гульні — навучэнцы Казлоўшчынскай СШ — атрымалі пераходны кубак.


І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

У Наваельні прайшла сустрэча з маладымі педагогамі

Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…

14 часов ago

Святло веры праз стагоддзі

Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…

14 часов ago

Мошенничества в социальных сетях и мессенджерах

Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…

15 часов ago

“Летні патруль” – на вадаёмах

Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…

15 часов ago

Как безопасно вести себя на объектах железнодорожного транспорта

Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…

16 часов ago

«Скорее обнять родных». Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…

18 часов ago