Напярэдадні Дня Перамогі на Дзятлаўскім стадыёне “Колас” прайшла традыцыйная раённая патрыятычная ваенна-спартыўная гульня для школьнікаў “Зарніца”. У ёй прынялі ўдзел вучні 13 школ Дзятлаўшчыны.

На ўрачыстым пастраенні гонар падняць сцяг выпаў мінулагоднім пераможцам — камандзе СШ №3 г. Дзятлава. Удзельнікаў павіталі, павіншавалі з надыходзячым Днём Перамогі, якому прысвечана гульня, і пажадалі шчаслівых стартаў.

Дарэчы, сёлета “Зарніца” праходзіла ў новым фармаце. Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе агляд строя і песні “Аты-баты ішлі салдаты з песняй на парад”, інтэлектуальны турнір “Старонкі гісторыі Айчыны”, конкурс песні “З іскрай у душы і верай у перамогу” і ўласна спаборніцтва “Да абароны Айчыны гатовы!”

Пераможцай сёлетняй “Зарніцы” стала каманда Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Яна атрымала кубак спаборніцтваў і грамату аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за першае месца.

І. СТЫРНІК 

Фота П. АДАМЧУКА

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации