З 21 верасня па 21 кастрычніка праходзіць абласная акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”. Яе мэта – прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемы сацыяльнага сіроцтва, інфармаванне аб сямейных формах уладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама папулярызацыя замяшчальнага бацькоўства.
Спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра сумесна з педагогамі ўстановаў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі правядуць шырокую інфармацыйна-тлумачальную работу з бацькамі раёна аб магчымых формах уладкавання дзяцей у сям’ю.
У перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня бацькоўскай любові, будзе арганізавана выстава фотакалажоў “Сям’я – гэта…” аб жыцці прыёмных, апякунскіх сем’яў, дзіцячага дома сямейнага тыпу.
Дарагія жыхары Дзятлаўскага раёна! Калі і ў вашых сэрцах ёсць месца для дзяцей, якія па розных прычынах засталіся без бацькоў, калі вы хочаце падарыць дзіцяці сям’ю і шчаслівае дзяцінства, запрашаем вас стаць замяшчальнымі бацькамі.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алены Анатольеўны Чайкоўскай на нумар 6-41-45 ці да дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Марыны Анатольеўны Сербін на нумар 3-00-76.

Алена КАПКОВІЧ,
намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga