Ці задумваліся вы калі-небудзь, што кожная кніга – гэта не проста папера і літары, а цэлы сусвет, які чакае свайго першаадкрывальніка? У нашым свеце, дзе навіны змяняюцца кожную хвіліну, Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб застаецца тым самым месцам, дзе час запавольваецца, даючы магчымасць знайсці адказы на самыя важныя пытанні. Што такое кніжнае адкрыццё? Для некага гэта выпадкова знойдзены томік класіка, які раптам аказаўся сугучным  вашаму настрою. Для іншага – сучасны дэтэктыў, які не дае заснуць да світанку. А для кагосьці – навукова-папулярнае выданне, што тлумачыць складаныя рэчы простымі словамі. Сёння бібліятэка – гэта прастора для ўсіх.

Для моладзі мы прапануем актуальныя  навінкі і яркія падлеткавыя раманы. Напрыклад, кнігу Уладзіслава Крапівіна “Той бок, дзе вецер”, у якой гаворыцца, што кожны хоча здзейсніць сваю запаветную мару, толькі не заўсёды гэта можна зрабіць лёгка і ў адзіночку. Але калі побач сябар, мара абавязкова спраўдзіцца. Нават калі ёсць толькі адзін шанц з тысячы…

Для дзяцей – гэта першы крок у свет казак і прыгод, якія выхоўваюць фантазію. Кніга Васіля Віткі  “Чытанка-маляванка” ўваходзіць у скарбонку беларускай літаратуры для самых маленькіх. Яна складаецца з твораў розных жанраў, а займальныя сюжэты і  рыфмы, што лёгка запамінаюцца, не пакінуць абыякавым ніводнага чытача.

Для дарослых – магчымасць адпачыць ад штодзённых клопатаў і адкрыць для сябе новых аўтараў – як айчынных, так і замежных. Новая кніга Івана Карэнды “Усміхніся шчасцю свайму” – гэта не проста эмацыйная проза, але і своеасаблівае падарожжа праз лёсы і жыццёвыя моманты. Калі вы любіце творы, дзе кожная старонка дыхае душэўнасцю, – гэта кніга для вас .

Магчыма, менавіта сёння на нашых паліцах вас чакае тое самае адкрыццё, якое зменіць ваш погляд на свет. Запрашаем кожнага наведаць сельскую бібліятэку.

Алена АПАНАСІК,                       
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі-клуба

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации