Навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы і шасцікласнікі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча наведалі cпецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і адну з галоўных духоўных святынь краіны – Храм-помнік у гонар Усіх Святых. Экскурсія сумясціла прафарыентацыю і знаёмства з духоўнай спадчынай нашай краіны.

Спецыялізаваны ліцэй МУС – установа адукацыі, якая рыхтуе будучых абаронцаў правапарадку. Для многіх школьнікаў гэта была ўнікальная магчымасць зазірнуць за зачыненыя дзверы і ўбачыць, як жывуць і вучацца тыя, хто абраў сваёй прафесіяй служэнне закону і людзям.

Начальнік другога курса падпалкоўнік Аляксандр Юльяновіч расказаў гісторыю стварэння гэтай прэстыжнай установы, якая славіцца сваімі традыцыямі і высокім узроўнем падрыхтоўкі кадэтаў. Ён падрабязна спыніўся на патрабаваннях да абітурыентаў, уступных іспытах і перспектывах, якія адкрываюцца перад выпускнікамі ліцэя.

Дзеці прайшлі па навучальных класах, абсталяваных па апошнім слове тэхнікі, наведалі спецыялізаваныя кабінеты, дзе будучыя праваахоўнікі адточваюць сваё майстэрства, убачылі, у якіх умовах жывуць ліцэісты: чыстыя і ўтульныя спальныя памяшканні, месцы для адпачынку і самападрыхтоўкі. Парадак і дысцыпліна тут спалучаюцца з клопатам аб здароўі і камфортам выхаванцаў, актыўна развіваецца спорт, творчасць, працуюць розныя гурткі і секцыі. Дзеці пераканаліся, што ліцэй – гэта не толькі школа мужнасці, але і месца для ўсебаковага развіцця асобы.

Далей адправіліся да падножжа Храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Гэты велічны сабор –  адзін з самых высокіх і ёмістых праваслаўных храмаў Беларусі. Ён уражвае сваімі маштабамі і прыгажосцю. У аснову ідэі храма лягла тысячагадовая традыцыя малітоўнай памяці. Тут шануюць святых, моляцца аб загінулых воінах, абаронцах Айчыны, нявінных ахвярах войн і ліхалеццяў, аб пацярпелых у тэхнагенных і прыродных катастрофах.

Асаблівае ўражанне на школьнікаў зрабіла наведванне крыпты. У гэтай мемарыяльнай цішыні, сярод памятных пліт з імёнамі герояў, дзеці хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыццё за Айчыну. Экскурсавод нагадаў юным гасцям: павага да мінулага – гэта фундамент, на якім будуецца асоба сапраўднага патрыёта.

Дадому яны прывезлі не толькі фотаздымкі і новыя веды, але і падставу для разважанняў аб будучай прафесіі, абавязку перад Радзімай і аб тым, як важна захоўваць памяць продкаў.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации