У суботу, 27 верасня, на Дзятлаўшчыне дадзены старт сезоннаму гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй. Першы восеньскі кірмаш прайшоў на цэнтральным рынку па вуліцы Слонімскай у райцэнтры.

Сваю прадукцыю на продаж прывезлі гаспадаркі раёна ААТ “Граніт-Агра”, “Дварэц-Агра”, філіял “АграМілк”, КСУП “Хвінявічы”, “Войневічы”, “Жукоўшчына”. З іх машын можна было набыць зерне, бульбу, агародніну. Цэны ў сельгаспрадпрыемстваў былі прымальныя: жыта – 41 капейка, авёс – 40, пшаніца – 55, ячмень і кукуруза – 50, трыцікале – 47, гарох і грэчка – 70,  ільнонасенне – 1,5 рубля, бульба гатунка “скарб”– 70-80 капеек. “Другі хлеб” карыстаўся попытам у пакупнікоў, бралі адразу па некалькі мяхоў. Ахвотна дзятлаўчане набывалі і агародніну: цыбулю можна было знайсці ад 98 капеек, буракі – ад 80, капусту – ад 54, моркву – па рублю, перац – па 3 рублі. Вялікі ажыятаж быў на яблыкі, іх прывезлі гаспадары ўласных сядзібаў, каштавалі яны па 4 рублі за кілаграм.    

Мясную прадукцыю рэалізоўваў ААТ “Стаўбцоўскі мясакамбінат”, малочную – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.

Адразу на дзвюх кропках гандлявалі жывой рыбай. Рыбгас “Лактышы” з Брэстчыны прапаноўваў карпаў па 8,11 і 5,69 рубля за кілаграм, кансервы з алеем – 4,85, з соусам – 4,64 рубля. На другім латку амур, карп, таўсталобік каштавалі 8 рублёў за кілаграм. Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў прывёз камбікорм для свіней па 25 рублёў 80 капеек за мех і для курэй – па 34 рублі 80 капеек.

Прадавалі на восеньскім кірмашы мёд, журавіны, часнок, каб перад халадамі людзі запасаліся вітамінамі.

Значнай аказалася пакупка для ўласнага саду ў Валянціны і Веранікі Ерамейчыкаў з вёскі Дзянісава, якія падзяліліся ўражаннямі ад наведвання кірмаша:

– Ехалі ў Дзятлава мэтанакіравана, па саджанцы, якіх усяго ўзялі сем: па дзве яблынькі і грушы, а таксама белыя, чырвоныя, чорныя парэчкі. Падрастаюць унукі, таму хочацца, каб яны елі вітаміны са свайго саду. Кірмаш спадабаўся, на ім усяго было шмат, нават прадавалася жывая рыба і яблыкі. Яблык таксама крыху набылі, бо свае дрэўцы яшчэ маладыя. Грошы патрацілі, настрой цудоўны, цяпер можна і дахаты ехаць.

Дбайныя гаспадары не праходзілі міма саджанцаў пладовых дрэўцаў, кустоў, ягад.

На першым сезонным кірмашы ў Дзятлаве найбольшым попытам карысталіся агародніна і бульба, магчыма, не ўсе пакупнікі паспелі набыць іх на зіму ў патрэбных аб’ёмах, аднак гэта не бяда: арганізатары ўлічаць попыт, і ў наступны раз патрэбных тавараў будзе больш. Нагадаем, што 4 кастрычніка такія ж кірмашы пройдуць у гарадскіх пасёлках Наваельня і Казлоўшчына, аграгарадку Гезгалы, а 18 кастрычніка Дзятлава зноў запрашае па сезонную прадукцыю на цэнтральны рынак па вуліцы Слонімскай.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

37 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

47 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

57 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago