Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што рыбы, як і іншыя жывёлы, не могуць жыць без кіслароду.
Узбагачэнне вады кіслародам адбываецца двума шляхамі: з навакольнага паветра, дзякуючы ветру і дажджу, і за кошт жыццядзейнасці зялёных раслін. У выніку недахопу або поўнай адсутнасці ў вадзе кіслароду можа надысці замор рыбы. Найбольш адчувальныя да недахопу кіслароду ёрш, судак, акунь.
Для прафілактыкі ўзнікнення замору ў летні сезон неабходна не дапускаць залішняга зарастання вадаёмаў жорсткай надводнай расліннасцю. Да больш распаўсюджаных раслін, з якімі трэба змагацца, адносяцца: трыснёг, чарот, асака, рагоз, аер і іншая.Жорсткую расліннасць знішчаюць выкошваннем, якое праводзяць у перыяд цвіцення раслін. Скошаную расліннасць варта своечасова ўбіраць. Таксама важна расчышчаць пратокі і крыніцы, выкошваць расліннасць у поймах рэк, меліярацыйных каналах.
Эфектыўнай мерай прадухілення замору рыбыў вадаёмах і вадацёках з’яўляецца ўнясенне вапны. Вапнаванне садзейнічае раскладанню і паскарэнню мінералізацыі арганічнага рэчыва, а таксама паляпшэнню газавага рэжыму, нейтралізуе кіслую рэакцыю вады.
Аб фактах заморных і перадзаморных з’яваў на вадаёмах просім паведамляць на тэлефон гарачай лініі 8-01562-2-56-65 (кругласутачна).
Алег ТРАФІМЧЫК,
дзяржінспектар Слонімскай міжраённайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…
Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…
Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…
Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…
15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…
В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…