25 ліпеня – Дзень пажарнай службы. Уладзімір Нячаеў: “Служыў у надзейным калектыве”

Для Уладзіміра Нячаева, былога начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Дзятлаўшчына стала, можна сказаць, роднай.

Па-першае, тут прайшлі 11 гадоў службы з 35, аддадзеных небяспечнай і клапатлівай працы, а, па-другое, нядаўна ён стаў паўнапраўным жыхаром раёна, атрымаўшы прапіску ў Баравіках.

Уладзімір Аляксандравіч былых дзятлаўскіх падначаленых  прыгадвае з павагай і цеплынёй:

– З гэтым калектывам праслужыў бы яшчэ 35 гадоў! Надзейныя, мужныя хлопцы, якія дакладна выконвалі ўсе пастаўленыя задачы. І сёння з нагоды прафесійнага свята хачу пажадаць ім найперш моцнага здароўя, дабрабыту, удачы. А яшчэ – мець надзейныя тылы, бо вельмі важна, каб блізкія і родныя людзі разумелі складанасці пажарнай службы.

У  самога Уладзіміра Аляксандравіча  такое разуменне ў сям’і ёсць, паколькі ўсе, праўда, акрамя жонкі, маюць дачыненне да пажарнай службы. Калі ў святочны дзень удаецца сабрацца сям’і разам, то размоваў на “пажарныя” тэмы дастаткова. Гэта і не дзіўна, паколькі сын у Нячаева – яшчэ адзін Уладзімір у сям’і, маёр, працуе намеснікам начальніка курса ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Дачка Вераніка – капітан, служыць у навукова-даследчым інстытуце гэтага ж міністэрства. І “другіх палавінак” дзеці Нячаева абралі сабе з “пажарных”: і нявестка, і зяць маюць званні і працуюць ва ўстановах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Напэўна, і ўнукі Нячаева пойдуць па дзедавай сцяжыне, бо ўжо любімая цацка – пажарная машынка.

Як прызнаўся Уладзімір Аляксандравіч, ён вельмі любіць свой вясковы дом, яму падабаецца займацца бытам: даглядаць участак, дапамагаць жонцы з агародам і насаджэннямі.

Але, пасядзеўшы на пенсіі  месяцы з два, Уладзімір Аляксандравіч засумаваў і пачаў шукаць працу. І вось ужо два гады ён –  начальнік аховы прыватнага прадпрыемства “Правіт-Бел” у Навагрудку. Кожную працоўную раніцу накіроўваецца на працу з Баравікоў у Навагрудак, дзе і пачыналася яго “пажарная” біяграфія.

З падлеткавага ўзросту Уладзімір упадабаў пажарную службу. Няшмат пра яе ведаў: хіба што пажарныя – людзі смелыя, моцныя, бо даводзіцца змагацца з агнём, працаваць у надзвычайных сітуацыях. Яшчэ вельмі падабалася форма пажарных, таму захацеў пасля васьмі класаў паступаць  у Мінскі політэхнічны тэхнікум, дзе пачалі набіраць па спецыяльнасці “Супрацьпажарная тэхніка і бяспека”. Бацькі-настаўнікі выбару сына не пярэчылі. Падтрымаў хрэсніка і дзядька, бацькаў родны брат, які на той час служыў у Маскве. Так, лічы, на ўсё жыццё звязаў Уладзімір Нячаеў свой жыццёвы выбар з пажарнай справай.

Надалей будзе служба ў Навагрудскай прафесійнай пажарнай часці, вучоба ў камандна-інжынерным інстытуце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Будуць павышэнні па службе і чарговыя званні…

Двойчы міністр падпісваў загад аб падаўжэнні службы Нячаева: і на пенсію Уладзімір Аляксандравіч  пайшоў не ў 45, як належыць, а толькі праз дзесяць гадоў. Штораз прапаноўвалі застацца і яшчэ папрацаваць. Двойчы адзначаны Уладзімір Нячаеў высокай “пажарнай” узнагародай – “За бездакорную службу” другой і трэцяй ступені. А колькі ў яго падзячных лістоў за 35 гадоў пажарнай службы!

Але, мабыць, яго галоўная ўзнагарода – павага. Уладзіміра Нячаева паважалі і паважаюць цяпер за ўменне адстаяць сваё меркаванне, адказнасць, высокі прафесіяналізм.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Аляксандр і Марына Русаўскія: “Ганарымся, што жывём у Беларусі”

Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20…

53 минуты ago

Дзеці не павінны гуляць на чыгунцы

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…

1 час ago

Людміла Кеда наведала Дзятлаўшчыну з рабочым візітам

20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…

2 часа ago

“Цяпло бацькоўскай душы”

Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…

2 часа ago

Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью

Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…

4 часа ago

Внимание, водители! Пешеходный переход!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…

6 часов ago