Крымінальны штраф – гэта, перш за ўсё, пакаранне.

Згодна з крымінальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь пры нявыплаце асуджаным штрафу ва ўстаноўлены тэрмін без уважлівых прычын і ўхіленні ад яго выплаты пры наяўнасці рэальнай магчымасці дадзенага пакарання судовы выканаўца павінен афіцыйна папярэдзіць асуджанага аб замене штрафу на больш строгае пакаранне і зрабіць адзнаку ў адпаведных дакументах.
У выпадку злоснага ўхілення асуджанага ад выплаты штрафу суд можа замяніць яго арыштам з разліку адзін дзень за 10 базавых велічыняў штрафу, але не больш за 3 месяцы або абмежаваннем волі з разліку адзін месяц за 5 базавых велічыняў штрафу, але не больш за 5 гадоў.
Калі асуджаны доўгі час ухіляецца ад выплаты штрафу, то суд можа замяніць яго больш строгім пакараннем, напрыклад, абмежаваннем волі на тэрмін 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Паважаныя грамадзяне! Выконвайце ўстаноўлены законам парадак, не ўчыняе правапарушэнняў, а калі такое здарылася, то своечасова аплачвайце штраф.
Кацярына РАМАНАВА,
начальнік аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga