З 18 па 20 лютага Лядовы палац горада Ліды стаў месцам сустрэчы лепшых хакейных дзіцячых каманд вобласці. Тут на працягу трох дзён праходзіў абласны турнір сярод дзяцей і падлеткаў “Залатая шайба”.
Усяго за пуцёўку ў фінал “Залатой шайбы” ў Лідскім лядовым палацы змагаліся 11 каманд у малодшай узроставай групе.
Паўфіналісты вызначыліся ў аўторак, 19 лютага, а днём пазней, у сераду 20 лютага сталі вядомыя прызёры і пераможцы. Імі стала зборная каманда “Алмаз” Дзятлаўскага раёна.
Першым днём каманда дзятлаўчан сыграла матч з камандай Свіслацкага раёна. Лік 23:0 стаў вызначальным. На наступны дзень каманда Дзятлаўскага раёна сустрэлася з камандай Астравецкага раёна і з лікам 9:0 атрымала чарговую перамогу. У гэты ж дзень адбылася гульня дзятлаўскага “Алмаза” з хакейнай камандай з Мастоўскага раёна. Не пакінулі юныя дзятлаўчане магчымасці забіць шайбу і гэтай камандзе. Так, з лікам 3:0 яны атрымалі яшчэ адну зорную перамогу і тым самым выйшлі ў фінал.
Сёння нашы хакеісты правялі чарговыя дзве гульні. Першымі на лёд выйшлі каманда Дзятлаўскага і Смаргонскага раёнаў: 14:0 – і бліскучая перамога ў дзятлаўчан. Апошняя сустрэча дзятлаўскага “Алмаза” прайшла з камандай “Арляты” з пасёлка Орля Шчучынскага раёна з лікам 6:1. І вось зорную перамогу абласнога турніру “Залатая шайба” прывезлі на Дзятлаўшчыну хакеісты “Алмаза”.
Тым самым дзятлаўчане атрымалі пропуск на ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах “Залатая шайба” на прыз Прэзідэнта Беларусі.
Чакаецца, што фіналісты рэспубліканскіх спаборніцтваў “Залатая шайба” ў малодшай узроставай групе вызначацца 24 сакавіка ў Маладзечне.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Вольга ЮШКЕВІЧ
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…