Закон адзіны для ўсіх

Большасць грамадзян ведаюць, што іх чакае за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства, грамадскага парадку, непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню адказнай асобы, якая знаходзіцца пры выкананні службовых абавязкаў.

На першы погляд здаецца: і што здарыцца, калі выпіў чалавек крыху піва або слабаалкагольнага напою на вуліцы ці ў парку, на заўвагі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не адрэагаваў, адмовіўся выконваць іх законныя патрабаванні аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў? Аднак у стане алкагольнага ап’янення парушальнік звычайна адчувае сябе «героем», і яму «ўсё дазволена». Таму міліцыя нагадвае грамадзянам аб адказнасці за бяскрыўдныя, па іх меркаванні, дзеянні.

Артыкул 17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцах, стадыёнах, у парках, транспарце і іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, або за з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе, які прыніжае чалавечую годнасць і мараль, або за ўжыванне ў грамадскім месцы наркатычных сродкаў ці псіхатропных рэчываў без назначэння доктара, або за ўжыванне ў грамадскім месцы аналагаў наркатычных сродкаў ці псіхатропных рэчываў. Санкцыя артыкула — пакаранне штрафам у памеры да 8 базавых велічыняў, а такое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, караецца штрафам у памеры ад 2 да 15 базавых велічыняў або адміністрацыйным арыштам.

На асобаў, якія ўцягнулі непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны, набыўшы для іх алкагольныя напоі ці піва, або заахвоцілі выпіць спіртное, складаецца адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.4 КоАП. Санкцыя артыкула — штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў.

Артыкул 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях вызначае адказнасць грамадзян за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню адказнай асобы дзяржаўнага органа, якая знаходзіцца пры выкананні службовых абавязкаў (у выпадку, калі парушальнік не падпарадкоўваецца адказнай асобе па службе). За такое парушэнне памер штрафу складае ад 2 да 50 базавых велічыняў або парушальнік будзе пакараны адміністрацыйным арыштам.

І. ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай і кадравай рабоце

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

8 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

9 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

9 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

10 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

11 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago