Закліканы ўнесці свой уклад у працвітанне Беларусі

14 сакавіка раённая бібліятэка стала дыялогавай пляцоўкай для сустрэчы працоўнай моладзі Дзятлаўшчыны з лідарамі меркаванняў у рамках святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі форуму ўзгадалі гісторыю стварэння Галоўнага дакумента нашай краіны, этапы станаўлення Беларусі як незалежнай самастойнай дзяржавы, надзейным падмуркам якой з’яўляецца Асноўны закон, пагутарылі аб развіцці прававой сістэмы краіны на аснове абноўленай Канстытуцыі па выніках рэферэндуму 2022 года.

Сваімі меркаваннямі аб развіцці беларускай дзяржаўнасці падзяліліся і адказалі на пытанні моладзі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі, старшыня моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, член моладзевага парламента пры Савеце Рэспублікі Вікторыя Тыць.

Якое значэнне маюць для беларусаў змяненні Асноўнага закона, унесеныя мінулагоднім рэферэндумам і наколькі актыўна цяпер мяняецца беларускае заканадаўства, як гэта адбіваецца на развіцці краіны, паразважаў Станіслаў Фабішэўскі.

На ролі Канстытуцыі, яе гарантыях для грамадзян і дзяржавы спынілася Вікторыя Тыць, яна заклікала маладых людзей быць годнымі грамадзянамі Беларусі. Цікавым быў і адказ Вікторыі Андрэеўны на пытанне, якой яна бачыць нашу краіну праз 20 гадоў.

Аб прыярытэтах дзяржавы, якія заклаў нядаўні рэферэндум вяла размову Кацярына Хілімончык. Падкрэсліла, што галоўныя з іх – суверэнітэт і незалежнасць, захаванне нацыянальных традыцый, гістарычных і сямейных каштоўнасцяў.

Аб тым, што за гады сваёй незалежнасці Беларусь дасягнула значных вынікаў у развіцці навукі і тэхнікі, народнай гаспадаркі, дабрабыту насельніцтва, моладзі нагадаў Аляксандр Бараноўскі і заклікаў цаніць, берагчы і памнажаць гэтыя набыткі.

Актуальную тэму – узбуджэння Генеральным пракурорам з ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны – закрануў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. Ён зазначыў, што ў гэтым пытанні яшчэ ёсць “белыя плямы” пераважна з-за таго, што ў пасляваенныя гады было не папулярна гаварыць аб ваенных злачынствах, каб жыццё заставалася мірным. Як паказалі цяперашнія следчыя мерапрыемствы, у ваеннае ліхалецце ў Беларусі лютавалі не толькі немцы, але і паліцаі з Эстоніі, Латвіі, украінцы, Армія Краёва. Цяпер Генеральнай пракуратурай прапрацоўваецца закон аб асуджэнні асобаў, якія былі датычнымі да ваенных зладзействаў.

Напрыканцы ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі сышліся ў меркаванні, што будаваць сваё жыццё і дзейнасць трэба на карысць не толькі сабе, але і сваёй Айчыне.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga    

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

28 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

37 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

48 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

6 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago