Слонімскі міжраённы аддзел фінансавых расследаванняў з’яўляецца дзяржаўным праваахоўным органам, які, у адпаведнасці з заканадаўствам, забяспечвае абарону інтарэсаўграмадства, дзяржавы і грамадзян, змагаецца з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі.

У выпадку, калі вы сутыкнуліся з:

– парушэннем сваіх правоў, гарантаваных Канстытуцыяй, у тым ліку на працу, бяспеку і адпачынак;

– нявыплатай заработнай платы або яе выплатай “у канвертах”;

– любымі незаконнымі дзеяннямі з вашай маёмасцю і грашовымі сродкамі;

– карупцыйнымі і незаконнымі дзеяннямі чыноўнікаў і служачых, выяўленых у выкарыстанні імі свайго службовага становішча ў асабістых інтарэсах;

– фактамі прысваення, растраты, незаконнага выкарыстання чыноўнікамі і служачымі даручанай маёмасці;

– фактамі падробку афіцыйных дакументаў або скажэння названых у іх дадзеных;

– незаконным або неэфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў у розных галінах эканомікі;

– ухіленнем ад выплаты падаткаў, парушэннямі ў сферы банкруцтва, у тым ліку незаконнымі дзеяннямі з маёмасцю і грашовымі сродкамі з мэтай нявыплаты па даўгах,

паведаміце пра дадзеныя парушэнні на адрас: 231800, Гродзенская вобласць, горад Слонім, вуліца Горкага, 22, тэлефон/факс 8(01562)6-43-80, 6-43-82, электронная пошта:mofr_slonim@ofr.by.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации