Лета – гэта займальны час, калі дзеці атрымліваюць максімум радасці, задавальнення і новых уражанняў.
З мэтай аздараўлення ўвесь вольны час выхаванцы Новаяльнянскага ясляў-сада праводзяць на вуліцы. Музычныя гульні-заняткі і забавы таксама не выключэнне. Падрыхтаваная веранда ператвараецца ў імправізаваную музычную гасцёўню. Дзеці з задавальненнем гуляюць у карагодныя, музычна-дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі. Але больш за ўсё выхаванцам падабаецца прымаць удзел у забавах.
Так, у першай малодшай групе прайшла забава “У госці да Гаспадынькі”. На музычнай верандзе выхаванцаў сустрэла Гаспадынька, якая прапанавала яе павесяліць. Разам пагулялі з катом Васькам, праспявалі песеньку птушачцы, якая заляцела на веранду, станцавалі вясёлы танец. У падзяку Гаспадынька запрасіла дзяцей на палянку паглядзець лялечны спектакль “Адгадай, хто мы?”.
Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання адправіліся на імправізаваных аўтамабілях у вясёлае падарожжа па станцыях, кожная з іх мела пэўнае заданне, выконваючы якія дзеці праявілі актыўнасць, самастойнасць, шпаркасць арыентоўкі ў гульнявой сітуацыі.
Цікава прайшла імправізаваная пастаноўка казкі “Церамок” з выхаванцамі санаторнай групы. Кожны герой казкі дэманстраваў свае таленты. Напрыканцы пастаноўкі з вялікім задавальненнем усе героі музыцыравалі ў шумавым аркестры на музычных інструментах.
Вольга РУДОЛЬ,
музычны кіраўнік Новаяльнянскага ясляў-сада
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…