З 1 лістапада да 15 снежня 2021 года ў сувязі з нерастам сіга чудскага ўведзена забарона на яго лоўлю.
У названы перыяд выпадкова злоўлены сіг чудскі павінен быць адпушчаны ў жывым і непашкоджаным выглядзе. Нярэдка сустракаюцца выпадкі, калі рыбу з кручка здымаюць ужо мёртвую або са значнымі пашкоджаннямі глоткі, унутранасцяў. Гэту рыбу ва ўлоў таксама браць нельга. Яе трэба пакінуць на беразе вадаёма.
За парушэнне патрабаванняў правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй прыладаў здабычы рыбы.
Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga