За замах на забойства – 9 гадоў пазбаўлення волі

Пракуратура Дзятлаўскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе на 58-гадовага жыхара нашага раёна, якому інкрымінаваны замах на наўмыснае забойства.

У час следства было ўстаноўлена, што часова беспрацоўны і раней неаднаразова судзімы жыхар аграгарадка Гезгалы ў лістападзе мінулага года ў час сумеснага раcпіцця алкагольных напояў пасварыўся са сваім госцем, таксама мясцовым жыхаром. Пацярпелы першым нанёс гаспадару ўдар кулаком па твары, пасля чаго ў якасці самага “вострага аргумента” той пусціў у ход кухонны нож. Адзін удар госць “атрымаў” у вобласць грудзей, другі – у спіну. Ад больш цяжкіх наступстваў мужчыну выратавала толькі тое, што ён змог збегчы ад свайго агрэсара.

У час судовага пасяджэння пацярпелы расказаў, што ў дзень злачынства яны з абвінавачаным былі ў стане моцнага алкагольнага ап’янення і сам ён сапраўды мог першым пачаць канфлікт, а таму прэтэнзій маральнага і матэрыяльнага характару да падсуднага ён не прад’яўляў.

Па ацэнках экспертаў абвінавачаны пакутуе сіндромам залежнасці ад алкаголю, аднак мог адэкватна ацэньваць свае ўчынкі. Яшчэ адна абцяжарваючая віну абставіна – нязнятая і непагашаная судзімасць за ранейшае злачынства.

З улікам прадастаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў і іншых акалічнасцяў суд вынес яму пакаранне ў выглядзе 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і выкарыстаннем прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму. Пры пастанове прысуду былі ўлічаны поўнае прызнанне падсудным віны, чыстасардэчнае раскаянне, а таксама неправамерныя паводзіны пацярпелага, яго нежаданне караць вінаватага і што забойства не адбылося.

Ірына ЗАБЕЛІНА,
памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

11 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

12 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

13 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

17 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

18 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

18 часов ago