“За сіняй птушкай услед”, выпуск-2026!

Развітальныя вальсы, цёплыя пажаданні, лёгкае хваляванне і першыя крокі на шляху ў дарослае жыццё – у Беларусі 12 чэрвеня прайшлі школьныя выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў.

У Дзятлаве на плошчы 17 Верасня раённы выпускны баль з сімвалічнай назвай “За сіняй птушкай услед” быў арганізаваны для 129 юнакоў і дзяўчат, якія сёлета развіталіся са школай. Падарыць ім урачысты настрой, падтрымаць і павіншаваць па добрай традыцыі прыйшлі прадстаўнікі раённага кіраўніцтва, святары, педагогі, бацькі, блізкія, землякі.

Стартавала свята яркім шэсцем выпускнікоў школ раёна, у час якога вядучыя балю расказвалі пра дасягненні і заслугі самых паспяховых, разумных, старанных, спартыўных адзінаццацікласнікаў.

Прыгожым танцам і песняй прысутных прывіталі салістка Ганна Рой з Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук і танцавальная група навучэнцаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена дырэктару гімназіі № 1 горада Дзятлава, калектыў якой за высокія дасягненні занесены на раённую Дошку гонару, Вераніцы Фабішэўскай і гімназістцы Анастасіі Ганчар, якая па выніках ЦЭ атрымала самыя высокія ў раёне балы. Узняць сцяг Дзятлаўскага раёна – дырэктару Казлоўшчынскай сярэдняй школы, якая на працягу многіх гадоў утрымлівае званне лепшай па патрыятычным выхаванні, Ігару Данільчыку і выпускніку гэтай установы Сямёну Адамчыку – камандзіру ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць”, пераможцу і прызёру ваенна-патрыятычных злётаў і конкурсаў.

Прысутных павітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі:

– Вынікі школьнага перыяду пацвярджаюць, што нашы выпускнікі – ініцыятыўныя і таленавітыя, сярод іх пераможцы алімпіяд, турніраў, даследчых конкурсаў, лідары раённага моладзевага савета, ініцыятары сацыяльна значных акцый і праектаў, удзельнікі спартыўных спаборніцтваў. Гэта навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава Яўгенія Радомская, Арына Грыцук, Ганна Радомская, сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча – Ангеліна Залучан, Лізавета Дварчанін, Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна – Дар’я Цішковіч, Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук – Лізавета Маліка, Дар’я Піваварчык, Аляксандра Якшук, Казлоўшчынскай сярэдняй школы – Сямён Адамчык, Дварэцкай сярэдняй школы – Павел Ганчар. Па рэкамендацыі наглядальнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка новаяльнянка Лізавета Маліка і гімназіст Максім Дзяхцевіч залічаны ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, а гімназісты Арцём Разанаў, Ганна Сіневіч, Яўгенія Радомская, Ягор Дзявульскі і навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Паліна Ступчык, Надзея Жэгалік, Алена Губко сталі пераможцамі шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды і атрымалі права на залічэнне ў ВНУ без уступных выпрабаванняў. Гімназісты Анастасія Ганчар, Ягор Дзявульскі, Яўгенія Радомская парадавалі таксама стабальнымі вынікамі на цэнтралізаваным экзамене.

Асаблівыя словы падзякі адрасую педагогам, якія на працягу вучобы падтрымлівалі, накіроўвалі, верылі ў вас. Іх праца патрабуе вялікага цярпення і любові. Спадзяёмся, што праз усё жыццё вы пранесяце пачуццё глыбокай удзячнасці настаўнікам за мудрасць, дабрыню і гатоўнасць дапамагаць. Асаблівую падзяку выказваю педагогам, якія дасягнулі вышынь прафесійнага майстэрства: Вользе Роўба, Алене Радомскай, Валерыю Нагорнаму, Кацярыне Латушка, Марыі Шавель, Святлане Кетка, Валянціне Багдановіч, Людміле Канавалік, Святаславу Буяку і настаўніцы рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 горада Дзятлава Таццяне Ясюлевіч, якая падрыхтавала трох стабальнікаў.

Паважаныя бацькі! Шчыра дзякуем вам за цярпенне, клопат і любоў, якую ўклалі ў выхаванне дзяцей.

Выпуск-2026, смела глядзіце ў будучыню, верце ў свае сілы і не бойцеся перашкод: яны загартоўваюць характар, не забывайце родных каранёў, бо толькі той, хто памятае мінулае, здольны пабудаваць годную будучыню. Поспехаў вам, новых адкрыццяў і гучных перамог!

Са словамі блаславення да выпуску-2026 звярнуліся клірык сабора Святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч і вікарый рымска-каталіцкага прыхода горада Дзятлава ксёндз Яўген Ціхан.

Прыемным і хвалюючым момантам стала ўшанаванне выдатнікаў вучобы і іх бацькоў. Урачыстую цырымонію ўручэння правялі Андрэй Садоўскі і Марына Лашкоўская. Атэстат асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём сёлета атрымалі пятнаццаць выпускнікоў. Гэта Дзмітрый Война, Ганна Грыцук, Лізавета Маліка, Дар’я Піваварчык, Кіра Уласевіч, Аляксандра Якшук з Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, Арына Грыцук, Валерыя Данільчык, Ягор Дзявульскі, Яўгенія Радомская, Ганна Сіневіч з гімназіі № 1 горада Дзятлава, Караліна Голуб, Надзея Жэгалік з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Павел Ганчар з Дварэцкай сярэдняй школы, Паліна Кастусік з Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна.

Падзячнымі лістамі раённага Савета дэпутатаў адзначаны лідары вучнёўскай палаты моладзевага савета 7-га склікання і актывісты Валерыя Данільчык з гімназіі № 1 горада Дзятлава, Таццяна Дзедава, Мілена Кавальчук, Лізавета Кветка з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, Сямён Адамчык з Казлоўшчынскай сярэдняй школы – камандзір ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць”, Аляксандра Якшук з Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, якая атрымала яшчэ і дыплом Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду. Заслужаныя ўзнагароды ўручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Ад імя адзінаццацікласнікаў творча і крэатыўна за пажаданні землякам падзякавалі і паабяцалі, дзе б ні былі, любіць і памятаць родную Дзятлаўшчыну, выпускнікі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.

Сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў свята ад выпуску-2026 стаў развітальны вальс, які закружыў прыгожыя пары пад мілагучную мелодыю ў выкананні ансамбля скрыпачоў “Зорачкі”, а затым, як птушкі з гнязда, у неба паляцелі паветраныя шары – сімвалы высокіх мараў юных дзятлаўчан. Прыемным сюрпрызам для ўсіх прысутных стаў прыгожы феерверк.

На развітанне ўсіх, хто робіць першыя крокі ў даросласць, падбадзёрыла песня “Мы зможам усё”, пасля якой удзельнікі балю падтрымалі “маладую” традыцыю раёна – пайшлі да фантана, куды выпускнікі кінулі манеткі на ўдачу і выкананне жаданняў.

Ірына СТЫРНІК
Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

На контроле – качество и доступность оказываемых бытовых услуг, в том числе в сельской местности

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос качества и доступности оказываемых бытовых услуг, в том…

5 часов ago

“Перамога” запрашае на дзень падпісчыка

18 чэрвеня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…

6 часов ago

Цікавы субяседнік. Нашы блогеры: знаёмцеся і падпісвайцеся

14 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень блогера, які зусім нядаўна ўвайшоў у наш каляндар.…

6 часов ago

Канікулы-2026

Азбука горада Сёлета традыцыйны атрадны конкурс у дзённым выхаваўча-аздараўленчым летніку “Усмешка” сярэдняй школы № 1…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Адметны веласіпед цяжэй скрасці

Пытанне: як засцерагчы свой веласіпед ад крадзяжу? Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі: –…

1 день ago

Як учарашнія дзевяцікласнікі становяцца спецыялістамі?

У нашай краіне актыўнымі тэмпамі ажыццяўляецца мадэрнізацыя вытворчасці, на службу людзям прыходзіць новая сучасная тэхніка,…

1 день ago