Як учарашнія дзевяцікласнікі становяцца спецыялістамі?

У нашай краіне актыўнымі тэмпамі ажыццяўляецца мадэрнізацыя вытворчасці, на службу людзям прыходзіць новая сучасная тэхніка, вырабляецца запатрабаваная прадукцыя, пашыраюцца рынкі збыту. Патрэбу ў кваліфікаваных кадрах, у тым ліку па рабочых спецыяльнасцях, маюць гаспадаркі і прадпрыемствы Беларусі, арганізацыі іншых сфер эканомікі.

Даведаліся, як учарашняму дзевяцікласніку атрымаць прафесію па душы, стаць запатрабаваным спецыялістам.

Як расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, сёлета на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў Дзятлаўскім раёне навучанне завяршылі 207 дзевяцікласнікаў. Некаторыя з іх выказалі жаданне паступаць. Выпускнікі дзявятага класа выбіраюць сельскагаспадарчыя спецыяльнасці (эксплуатацыя энергетычнага абсталявання ў сферы сельскай гаспадаркі, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі), рабочыя і інжынерныя прафесіі (аўтамеханік, электрагазазваршчык, трактарыст-машыніст, электрык-механік, слесар-электрык). Наступнымі па папулярнасці з’яўляюцца будаўніцтва, сфера паслуг, грамадскае харчаванне, медыцына, педагогіка (дашкольная адукацыя). Так, пяць чалавек выказалі жаданне стаць выхавальнікамі дашкольнай адукацыі, тры збіраюцца паступаць у медыцынскі каледж, дзевяць хочуць звязаць будучыя прафесіі з грамадскім харчаваннем – стаць поварам, кандытарам, афіцыянтам. У галіне будаўніцтва выбіраюць дызайн, прафесіі абліцоўшчыка-плітачніка, тынкоўшчыка, маляра, муляра (каменщика). Дзяўчаты называлі спецыяльнасці цырульніка, майстра па манікюры, швачкі (дзевяць чалавек). Права, эканоміку і фінансы выбралі яшчэ восем дзевяцікласнікаў.

У сваю чаргу гаспадаркі і прадпрыемствы прапаноўваюць моладзі прывабныя ўмовы: мэтавае навучанне з гарантыяй далейшага працаўладкавання, дастойныя зарплаты, бонусы для маладых спецыялістаў, магчымасць кар’ернага росту.

Варта ведаць

Пры навучанні па мэтавым дагаворы за кошт сродкаў сельгасарганізацый штомесяц прадугледжаны выплаты ад 5 да 7 базавых велічыняў.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб даплатах асобным катэгорыям работнікаў аграпрамысловага комплексу” ўстаноўлены штомесячныя даплаты. Так, маладыя спецыялісты з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія прыняты на работу ў арганізацыі АПК, на працягу двух гадоў з дня заключэння працоўнага дагавора (кантракта) атрымліваюць даплату ў памеры адной базавай стаўкі за кошт уласных сродкаў арганізацыі.

Такім жа кіраўнікам і спецыялістам, якія адпрацавалі два гады па размеркаванні і прадоўжылі работу на ўмовах дагавораў і кантрактаў, на працягу наступных трох гадоў будуць даплачваць па 0,69 базавай стаўкі за кошт рэспубліканскага бюджэту і 0,81 – за кошт уласных сродкаў арганізацыі.

З маладымі спецыялістамі абавязкова заключаецца кантракт, дзе прадугледжана павышэнне аклада да 50 %. Ёсць ільгота па падаходным падатку: ім не абкладаецца стандартны падатковы вылік 860 рублёў – у выніку падатак змяншаецца на 111,8 рубля. Ільгота захоўваецца на працягу сямі гадоў.

Для азнаямлення навучэнцаў з вытворчымі працэсамі і прафесійнай арыентацыі ўстановы адукацыі Дзятлаўскага раёна практыкуюць заключэнне дагавораў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі аграпрамысловага комплексу. Так, у Хвінявіцкай сярэдняй школы такі дагавор заключаны з КСУП “Хвінявічы”, у Круцілавіцкай базавай – з ААТ “Граніт-Агра”, у сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы ў рамках праходжання летняй практыкі – з КСУП “Жукоўшчына”. На тэрыторыі прадпрыемстваў з удзелам школьнікаў праводзяцца працоўныя акцыі і суботнікі, рэалізуюцца сумесныя праекты па добраўпарадкаванні, азеляненні, экалагічным выхаванні. Летняя працоўная практыка праходзіць з элементамі прафесійнага навучання. Для правядзення тэматычных класных гадзін і прафарыентацыйных мерапрыемстваў са старшакласнікамі ва ўстановы запрашаюць спецыялістаў АПК і прадстаўнікоў іншых запатрабаваных у раёне прафесій.  

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #образование

administrator

Recent Posts

На контроле – качество и доступность оказываемых бытовых услуг, в том числе в сельской местности

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос качества и доступности оказываемых бытовых услуг, в том…

5 часов ago

“Перамога” запрашае на дзень падпісчыка

18 чэрвеня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…

5 часов ago

Цікавы субяседнік. Нашы блогеры: знаёмцеся і падпісвайцеся

14 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень блогера, які зусім нядаўна ўвайшоў у наш каляндар.…

5 часов ago

Канікулы-2026

Азбука горада Сёлета традыцыйны атрадны конкурс у дзённым выхаваўча-аздараўленчым летніку “Усмешка” сярэдняй школы № 1…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Адметны веласіпед цяжэй скрасці

Пытанне: як засцерагчы свой веласіпед ад крадзяжу? Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі: –…

1 день ago

“За сіняй птушкай услед”, выпуск-2026!

Развітальныя вальсы, цёплыя пажаданні, лёгкае хваляванне і першыя крокі на шляху ў дарослае жыццё –…

2 дня ago