Падзеі
1 min read
1064

“ЗА МІЛУЮ БЕЛАРУСЬ!”

17 февраля, 2015
0
З 11 па 14 лютага ў нашай краіне праходзіць ўсебеларуская акцыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” — “За мілую Беларусь!”, прымеркаваная да Дня cвятога Валянціна.

Арганізатары мерапрыемства прапанавалі прыняць у ім удзел маладым людзям, у сэрцах якіх жыве любоў да родных і блізкіх, сяброў і знаёмых, да беларускага народа, куточка, дзе яны нарадзіліся і раслі, да Айчыны.

Удзельнікі акцыі вырабляюць чырвона-зялёныя папяровыя сэрцы-паштоўкі, пішуць на іх добрыя словы і пажаданні, віншуюць людзей са святам. У акцыю актыўна ўключыліся і маладыя жыхары Гродзеншчыны. А на Дзятлаўшчыне ўдзел у ёй прынялі члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Дварэцкай сярэдняй школы. Навучэнцы пад кіраўніцтвам настаўніцы працы Святланы Аляксееўны Вінцукевіч сваімі рукамі змайстравалі так званыя “Валянцінкі майму куміру”. Гэта самаробныя дэкаратыўныя паштоўкі з пажаданнямі для невядомага адрасата. Праз Гродзенскі абласны камітэт ГА “БРСМ” на сустрэчы 13 лютага ў Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі іх перадалі вядомым грамадскім дзеячам, палітыкам, тэлевядучым, спартсменам Беларусі.

А. ЧУРАЙ,
першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации