За квітнеючую Беларусь з моцным лідарам! (+відэа)

27 студзеня дзятлаўчане далучыліся да патрыятычнага аўтапрабегу “За адзіную Беларусь”, які прайшоў па ўсёй краіне.

Пад дзяржаўнымі сцягамі ўдзельнікаў аб’яднала радасць ад вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да мерапрыемства далучыліся на сваіх аўтамабілях работнікі арганізацый раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, супрацоўнікі сілавых структур, работнікі раённага і сельскіх выканкамаў.

– Удзельнічаю ў рэспубліканскім аўтапрабегу, прысвечаным выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся ўчора. Мы былі з нашым Прэзідэнтам больш за 30 гадоў, дружна прыйшлі на ўчасткі падтрымаць яго сваім голасам і сёння вітаем выбар краіны гэтым аўтапрабегам. Мы зрабілі свой выбар і ганарымся ім, бо ведаем: мір, стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні дапамогуць будаваць нашу сучаснасць і будучыню нашых дзяцей, верыць у тое, што ў краіне ўсё будзе добра, – падзялілася эмоцыямі дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, дэлегат УНС Таццяна Нікіпорчык.

– Выбар народа зрабіў нашу краіну толькі мацнейшай. За моцнага лідара! За працвітанне нашай краіны! За нашу светлую будучыню! За родную Беларусь! – падтрымаў дырэктар Дзятлаўскага ПМС, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Віктар Адамчык.

Старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Людміла Радзевіч расказала, што заўсёды ахвотна ўдзельнічае ў такіх акцыях:

– Ганаруся, што разам з землякамі я на аўтапрабегу “За адзіную Беларусь”. Ён сабраў пад сваім крылом адзінадумцаў з розных арганізацый нашага раёна. Мы ўсе напоўнены духам еднасці і патрыятызму. Мы выказваем падтрымку Прэзідэнту, павагу і гонар за краіну. Я жадаю дабра і працвітання нашай Радзіме. Мы, беларусы, павінны жыць у міры і згодзе.

– Сённяшні дзень – па-сапраўднаму ўрачысты, – адзначыла галоўны спецыяліст КСУП Жукоўшчына Ірына Красоўская. – Мы далучыліся да марафона ў падтрымку нашага Прэзідэнта. Скончылася электаральная кампанія, народ выбраў кіраўніка дзяржавы, ганарымся тым, што любімая Беларусь будзе і далей працвітаць і развівацца, а мы сваёй працай і грамадскай дзейнасцю падтрымліваць яе. 

Маршрут аўтапрабегу быў пракладзены з Дзятлава праз аграгарадкі Дварэц, Раклевічы, гарпасёлак Наваельня, вёску Курпешы і фінішыраваў у райцэнтры.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

13 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago