За добрыя справы – талакой: “Тыдзень лесу-2023” на Дзятлаўшчыне

У раёне завяршаецца добраахвотная рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу”, прысвечаная Году міру і стварэння, якая праходзіць на Гродзеншчыне з 15 па 22 красавіка.

Да мерапрыемстваў акцыі далучыўся працоўны калектыў райвыканкама, які разам з работнікамі лясгаса высадзіў змешаны лес у Гезгалаўскім лясніцтве.

Пасля інструктажу па тэхніцы бяспекі ад лясной аховы работнікі лясгаса абазначылі ўдзельнікам акцыі “фронт работ”. План на дзень – правесці пасадку на лесасецы плошчай 2,9 гектара. Высаджваецца чатыры віды лясных культур – сасна, елка, бяроза і вольха па змешанай схеме. Культуры ўкараняюцца пад меч Колесава і пасадачныя трубы  як завадскога выпуску, так і больш танныя аналагі, створаныя ўмельцамі лясгаса.

Па добрай традыцыі разам з калегамі ў “Тыдні лесу” прымае ўдзел старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

– Мы жывём у асаблівы Год міру і стварэння. Калі ў суседніх краінах адбываюцца такія супярэчлівыя падзеі, мы адчуваем, наколькі далікатны мір, пачынаем больш яго цаніць, – адзначае Андрэй Уладзіміравіч. – З другога боку, не толькі ў гэты адметны год, а ўсё жыццё знаходзімся ў працэсе стварэння – на рабоце, дзяржаўнай службе, дома, робім свой уклад найперш у развіццё і росквіт малой радзімы і ўсёй Беларусі. Мы чацвёртую вясну ўдзельнічаем у рэспубліканскай акцыі, помнім месцы, дзе высаджвалі дрэвы, ужо можам бачыць плён нашай працы – лясы, якія растуць на Дзятлаўшчыне. Пасадку лесу можна ў нейкім плане параўнаць з пасяўной кампаніяй, яе важнасць для будучыні відавочная. Лесу трэба пасадзіць нямала, таму мы ахвотна прыходзім на дапамогу, паказваючы сваім прыкладам, што быць карыснымі сваёй малой радзіме проста. Такія добрыя справы спакон веку рабіліся талакой, яны аб’ядноўваюць нас, нашы калектывы і даюць добры вынік.

Як адзначыў дырэктар лясгаса Сяргей Дурко, на працягу “Тыдня лесу” праводзіцца не толькі пасадка дрэваў, шмат добрых спраў, з кожным годам акцыя становіцца ўсё больш маштабнай.

– Сёння завяршальны дзень акцыі “Тыдзень лесу”, якая праходзіць у Беларусі шаснаццаты раз. Прыемна тое, што ўсе вельмі актыўна адклікнуліся паўдзельнічаць у мерапрыемствах – гэта не толькі прадпрыемствы і арганізацыі нашага раёна, але і Лідскія электрычныя сеткі. Плённа папрацаваў на пасадцы лесу дэпутацкі корпус – дэпутаты сельскіх Саветаў, раённага і разам з імі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк. Пасільную дапамогу нам аказалі школьнікі раёна. Часам трэба было рабіць па некалькі аўтобусных рэйсаў, каб давезці да месца ўсіх жадаючых, — адзначыў Сяргей Віктаравіч. —  Акрамя мерапрыемстваў па лесааднаўленні, лясная ахова займалася прыбіраннем ляснога масіву, прыдарожных палосаў, добраўпарадкавалі тэрыторыі і будынкі лясніцтваў, сядзібаў, гаражоў. На маю думку, тэндэнцыя да актыўнага ўдзелу ў акцыі вельмі правільная: тыя, хто садзіць лес сваімі рукамі, разумее яго каштоўнасць і больш беражліва ставіцца да лясных багаццяў.

“Тыдзень лесу-2023” у лічбах:

-акцыя прайшла ва ўсіх 9 лясніцтвах нашага раёна;
-у ёй прынялі ўдзел каля 650 чалавек з Дзятлаўшчыны і Лідчыны;
-было закладзена 15 гектараў новых лясоў;
-ачышчана 28 гектараў лесу, вывезена 5 кубаметраў смецця.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нібы сышлі з экрана: у Дзятлаве 9 Мая паказалі “жывое” кіно

Да Дня Перамогі ў Дзятлаве, у гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі з…

57 минут ago

Жыве Перамога ў пакаленнях. Тэатралізаваная канцэртная праграма на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

2 часа ago

Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі

81-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўчане сустрэлі Маршам памяці і ўрачыстым…

4 часа ago

Александр Лукашенко принял участие в параде Победы на Красной площади в Москве

Президент Беларуси Александр Лукашенко присутствовал на параде в честь 81-й годовщины Победы в Великой Отечественной войне,…

8 часов ago

Александр Лукашенко в поздравлении с 9 Мая: Беларусь призывает все государства к диалогу вместо конфликтов

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил соотечественников с 81-й годовщиной Победы советского народа в Великой Отечественной…

11 часов ago

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

11 часов ago