Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Новаяльнянскага лясніцтва Дзятлаўскага лясгаса Аляксандр Жых.

Урачыстае ўручэнне прайшло ў Палацы Рэспублікі. Сярод узнагароджаных – прадстаўнікі прамысловасці, АПК, будаўніцтва, лясной гаспадаркі і іншых сфер. Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, уручаючы ўзнагароды, падкрэсліў, што краіна становіцца моцнай, калі ў яе ёсць ясныя мэты і людзі, гатовыя іх дасягнуць.

Аляксандр Жых працуе ў Дзятлаўскім лясгасе з 1993 года. Ён не з тых, хто любіць гаварыць пра свае заслугі. Да ўзнагародаў ставіцца сціпла: за 34 гады працы іх у яго назапасілася нямала, таму што ён – чалавек працавіты і адказны. Калі бярэцца за справу, заўсёды выконвае яе  якасна. Цяпер ён эксплуатуе трактар “МТПЛ-511 “Тыгр” на базе 952-3. Машына магутная і зручная ў кіраванні. Аляксандр Антонавіч сартуе драўніну па дыяметрах і пародах. Стабільна перавыконвае план, заўсёды ў ліку лепшых. Ён – прыклад для пераймання.

– Я рады атрымаць гэтую ўзнагароду, але яна не толькі мая. Гэта заслуга ўсяго калектыву, які працуе ў лясной гаспадарцы раёна, –адзначае трактарыст.

Падрыхтавала Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аўтамабіль ёсць, ці дачакаемся станцыю зарадкі?

На вуліцах горада ўсё часцей можна сустрэць электрамабілі, а ў дзятлаўчан зноў і зноў узнікаюць…

8 часов ago

ПРО:Безопасность. «Печные» пожары: что нужно знать, что избежать

С наступлениемхолодов увеличивается количество так называемых «печных» пожаров. И виной тому – человеческая беспечность. Кто-то…

9 часов ago

Праздник футбола в Козловщине: турнир ко Дню Октябрьской революции

В спортивном зале Козловщинской средней школы прошел турнир по мини-футболу среди спортсменов-учащихся Дятловской ДЮСШ 2014–2016…

10 часов ago

Аляксандр Савасцюк: “Госці будуць любавацца на наш “Метраполь”

Сярод маладых навасёлаў, якія засяліліся ў новы арэндны шматкватэрны дом па вуліцы Чапаева, 18А –…

10 часов ago

Навасёлы атрымалі ключы ад кватэр у “Метраполі”

Напярэдадні 7 лістапада ў горадзе Дзятлаве падрыхтавалі найлепшы падарунак для маладых спецыялістаў раёна, супрацоўнікаў сілавых…

10 часов ago

ПРО:Безопасность. Курение

Среди причин огненных происшествий «лидирует» неосторожное обращение с огнем в том числе и при курении.…

13 часов ago