Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Новаяльнянскага лясніцтва Дзятлаўскага лясгаса Аляксандр Жых.
Урачыстае ўручэнне прайшло ў Палацы Рэспублікі. Сярод узнагароджаных – прадстаўнікі прамысловасці, АПК, будаўніцтва, лясной гаспадаркі і іншых сфер. Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, уручаючы ўзнагароды, падкрэсліў, што краіна становіцца моцнай, калі ў яе ёсць ясныя мэты і людзі, гатовыя іх дасягнуць.
Аляксандр Жых працуе ў Дзятлаўскім лясгасе з 1993 года. Ён не з тых, хто любіць гаварыць пра свае заслугі. Да ўзнагародаў ставіцца сціпла: за 34 гады працы іх у яго назапасілася нямала, таму што ён – чалавек працавіты і адказны. Калі бярэцца за справу, заўсёды выконвае яе якасна. Цяпер ён эксплуатуе трактар “МТПЛ-511 “Тыгр” на базе 952-3. Машына магутная і зручная ў кіраванні. Аляксандр Антонавіч сартуе драўніну па дыяметрах і пародах. Стабільна перавыконвае план, заўсёды ў ліку лепшых. Ён – прыклад для пераймання.
– Я рады атрымаць гэтую ўзнагароду, але яна не толькі мая. Гэта заслуга ўсяго калектыву, які працуе ў лясной гаспадарцы раёна, –адзначае трактарыст.
Падрыхтавала Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае