Як Купалаўскі ўніверсітэт дапамагае з выбарам прафесіі

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы штогод праводзіць мерапрыемствы ў рамках прафарыентацыйнага праекта “PROF-канікулы”. Для навучэнцаў 10 класа інжынернай групы і для нас, выпускнога класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, была арганізавана экскурсія на фізіка-тэхнічны факультэт ВНУ.

Ужо з першых хвілін знаходжання тут мы зразумелі, што патрапілі ў свет дакладных навук і высокіх тэхналогій, дзе рыхтуюць спецыялістаў, за якімі будучыня нашай краіны. Мы прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі, студэнцкай лекцыі, наведалі лабараторыі. Дэкан Аляксандр Варанцоў падрабязна расказаў аб гісторыі факультэта, умовах паступлення, прахадных балах мінулых гадоў і  гарантаваным размеркаванні на перадавыя прадпрыемствы рэгіёна. Для нас, будучых выпускнікоў, якія стаяць на парозе самавызначэння, гэтая інфармацыя з першых вуснаў аказалася вельмі каштоўнай.

Самай насычанай часткай праграмы стала наведванне навукова-даследчых лабараторый, менавіта тут ажываюць законы фізікі. Студэнты і дацэнт, доктар фізіка-матэматычных навук Наталля Валько прадэманстравалі лазерныя тэхналогіі і вымяральныя комплексы, якія выкарыстоўваюцца на сучасных вытворчасцях, дзеючыя робататэхнічныя сістэмы, праграмаваннем якіх студэнты займаюцца самастойна, інтэрактыўныя доследы, у якіх складанейшыя фізічныя з’явы тлумачыліся літаральна “на пальцах”. Школьнікі змаглі не проста паглядзець на дарагое абсталяванне, але і адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі, самі паўдзельнічалі ў правядзенні некаторых эксперыментаў.

У фармаце адкрытага дыялогу мы змаглі паразмаўляць са студэнтамі старэйшых курсаў. Нас цікавіла ўсё: ад бытавых умоў у інтэрнатах і памеру стыпендыі да складанасцей першай сесіі і магчымасцей творчай самарэалізацыі.

Можна з упэўненасцю сказаць: паездка на фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы падарыла нам моцны зарад матывацыі. Фінішная прамая адзінаццатага класа патрабуе ад нас максімальнай канцэнтрацыі, і цяпер мы сапраўды ведаем, дзеля якой мэты варта папрацаваць на выпускных і ўступных іспытах. Магчыма, ужо ў наступным верасні нехта з нашых аднакласнікаў пераступіць парог прэстыжнай ВНУ краіны не як госць, а паўнапраўны студэнт-купалавец.

Зарына МАКАРЧУК,
юны журналіст газеты “Перамога”, навучэнка 11 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аўтамабіль ёсць, ці дачакаемся станцыю зарадкі?

На вуліцах горада ўсё часцей можна сустрэць электрамабілі, а ў дзятлаўчан зноў і зноў узнікаюць…

8 часов ago

ПРО:Безопасность. «Печные» пожары: что нужно знать, что избежать

С наступлениемхолодов увеличивается количество так называемых «печных» пожаров. И виной тому – человеческая беспечность. Кто-то…

9 часов ago

Праздник футбола в Козловщине: турнир ко Дню Октябрьской революции

В спортивном зале Козловщинской средней школы прошел турнир по мини-футболу среди спортсменов-учащихся Дятловской ДЮСШ 2014–2016…

10 часов ago

Аляксандр Савасцюк: “Госці будуць любавацца на наш “Метраполь”

Сярод маладых навасёлаў, якія засяліліся ў новы арэндны шматкватэрны дом па вуліцы Чапаева, 18А –…

10 часов ago

Навасёлы атрымалі ключы ад кватэр у “Метраполі”

Напярэдадні 7 лістапада ў горадзе Дзятлаве падрыхтавалі найлепшы падарунак для маладых спецыялістаў раёна, супрацоўнікаў сілавых…

10 часов ago

ПРО:Безопасность. Курение

Среди причин огненных происшествий «лидирует» неосторожное обращение с огнем в том числе и при курении.…

13 часов ago