Грамадска-палітычныя падзеі, што адбываюцца ў нашай краіне, актыўна выкарыстоўваюцца грамадзянамі, якія дэструкцыйна настроены ў адносінах да дзейнасці органаў унутраных спраў.

Яны імкнуцца да дэстабілізацыі абстаноўкі ў грамадстве з дапамогай наўмыснай кампраментацыі работы праваахоўнікаў.

Інфармацыя аб дзейнасці праваахоўных органаў мэтанакіравана падаецца ў неспрыяльным святле на старонках сацыяльных сетак і інтэрнэт-месенджараў. Прычым, прызначэнне такіх рэсурсаў не мае нічога агульнага з асвятленнем падзей, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь, а мае канкрэтную мэту – дэмаралізаваць асабовы састаў органаў унутраных спраў і ў далейшым раскалоць грамадства па прынцыпе “свой-чужы”.

Работу такіх інтэрнэт-рэсурсаў забяспечваюць людзі, якія маюць палітычныя мэты, а не (як яны сцвярджаюць) адстойваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Іх рукамі ажыццяўляюцца дзясяткі супрацьпраўных дзеянняў  у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і членаў іх сем’яў (абразы, пагрозы, распаўсюджанне паклёпаў). Схемы іх учынення вельмі простыя і падобныя ў большасці выпадкаў. Спачатку ў сацыяльнай сетцы або інтэрнэт-месенджары так званымі “адміністратарамі рэсурса” размяшчаецца інфармацыя аб супрацоўніку органаў унутраных спраў з указаннем яго кантактных даных і звестак пра сям’ю. Для разагрэву нянавісці да праваахоўніка публікуюцца неправераныя звесткі аб яго службовай дзейнасці, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. На гэтым работа адміністратара заканчваецца, і ў справу ўступаюць наіўныя ці дэструкцыйна настроеныя грамадзяне. Яны з-за зману, якому паддаліся, пачынаюць аказваць ціск на міліцыянера і яго блізкіх, імкнучыся перашкодзіць далейшаму добрасумленнаму выкананню ім службовых абавязкаў.

Пры такім раскладзе адміністратары інтэрнэт-рэсурса застаюцца ў баку, а вось грамадзяне, якія паддаліся на правакацыю, прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці. Згодна з дзеючым заканадаўствам, за абразу супрацоўніка органаў унутраных спраў прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе абмежавання волі да трох гадоў. Умяшальніцтва ў яго дзейнасць і спроба ўздзейнічаць на працэс выканання супрацоўнікам абавязкаў караецца пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. А пагрозы выкарыстання гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў і членаў іх сем’яў могуць каштаваць вінаватаму шасці гадоў пазбаўлення волі.

Упраўленне па Гродзенскай вобласці ГУАБ МУС Рэспублікі Беларусь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

2 часа ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

3 часа ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

3 часа ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

3 часа ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

4 часа ago

Почти 7 тыс. комбайнов выйдут на поля Беларуси во время уборочной кампании

В Беларуси к уборке урожая готовится парк из почти 7 тыс. комбайнов. Об этом сообщили…

4 часа ago