З якімі пытаннямі звяртаюцца да кіраўніка раёна?

22 снежня старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі правёў апошнія ў 2021 годзе асабістыя прыёмы грамадзян у горадзе Дзятлаве і аграгарадку Вензавец.

Да кіраўніка раёна звярнуліся два заяўнікі.

Першае пытанне тычылася спрэчкі наконт суседскага зямельнага ўчастка. Андрэй Садоўскі даручыў спецыялістам аддзелаў землеўпарадкавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва сумесна з прадстаўнікамі Праектнага інстытута Гроднагіпразем даць ацэнку межам зямельнага ўчастка і паставіць кропку ў гэтым пытанні.

Другі зварот быў наконт працаўладкавання. Заяўніца расказала, што жыве ў аддаленым населеным пункце, дзе няма прадпрыемстваў і арганізацый, ёсць толькі ферма адной з гаспадарак раёна, але вакансій там няма. Дабірацца да іншых населеных пунктаў жанчыне цяжка, бо грамадскі транспарт праз вёску ходзіць рэдка, таму ў яе не будзе магчымасці своечасова паспяваць на работу.

Старшыня райвыканкама даў даручэнні спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання разгледзець пытанне аб аказанні заяўніцы садзейнічання ў працаўладкаванні.

Варта адзначыць, што ў 2021 годзе ў час асабістых прыёмаў старшыні райвыканкама пытанні аб працаўладкаванні ад жыхароў раёна паступалі не так часта, як у папярэднія гады, што сведчыць аб дастатковай наяўнасці вакансій, азнаёміцца з якімі можна праз рэспубліканскі банк вакансій, размешчаны ў свабодным доступе ў сетцы інтэрнэт. Належным чынам у гэтым кірунку наладжана і работа аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

А вось звароты па зямельных пытаннях пачалі сустракацца часцей. Як правіла, заяўнікамі па іх з’яўляюцца людзі сталага ўзросту, якія жывуць у сельскай мясцовасці. Нявырашаныя і неўрэгуляваныя зямельныя спрэчкі прыводзяць да сапсаваных узаемаадносінаў паміж суседзямі. Каб пазбегнуць падобных сітуацый, людзям рэкамендуецца своечасова вызначаць межы зямельных участкаў, ажыццяўляць на іх будаўніцтва, згодна з распрацаванай праектна-каштарыснай дакументацыяй, а ў выпадку ўзнікнення праблем не высвятляць адносіны з суседзямі, а звяртацца па дапамогу ў спецыялізаваныя службы райвыканкама.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

12 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

13 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

14 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago