Больш за 20 гадоў працуе механізатарам у прыгараднай гаспадарцы, якая з 1 ліпеня мае назву “АграМілк”– сельскагаспадарчы філіял рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта – Гроднааблнафтапрадукт” (былое КСУП “Русь-Агра”), Сяргей Пашукевіч.
З ранняй вясны ён заняты на ўзворванні і сяўбе, потым – на касавіцы, а увосень – на ўборцы кукурузы.
– Вельмі талковы механізатар, адзін з нашых лепшых працаўнікоў, – зазначыў галоўны аграном “АграМілк” Андрэй Лежань. – Старанна рыхтуе Сяргей Пашукевіч свайго “Ягуара” да працоўнага сезона, а потым заняты на самых розных участках працы. Цяпер – на корманарыхтоўцы.
На 20-гектарным палетку непадалёку ад вёскі Галаўлі, дзе добра выраслі бабова-злакавыя травы, з дзевяціметровай касой працуе Пётр Маложын, таксама вопытны і старанны механізатар.
Сёлета прадпрыемства прыдбала новы трактар “МТЗ-3522” і касу да яго “КМР-9”. Новую тэхніку даручылі Пятру, які з любым агрэгатам на “ты”.
Прыемна назіраць, як хутка кладзецца ў густыя пракосы трава. А за трактарам спяшаюцца “кантралёры”: уважліва аглядаюць і шукаюць сабе спажыву буслы. Вялікая чарада аблюбавала гэтае поле.
– Птушак не крыўдзіце? – цікаўлюся ў Пятра Іванавіча, бо надта ж шпарка бегае па полі яго “каса”.
– Ды не! Разумныя птушкі. “Тэхніку бяспекі” ведаюць, — жартуе ён у адказ.
За Пятром Маложыным здрабняе зялёную масу Сяргей Пашукевіч, а адвозкай ад “Ягуара” заняты Алег Ломаць, Іван Юркевіч, Дзмітрый Грыцко.
Кузавы трактароў і МАЗаў напаўняюцца хутка, і кіруюць яны да Пенчыцаў, дзе знаходзяцца сянажныя траншэі.
– Тут, у Пенчыцах, размешчаны пяць траншэяў, – паведаміў галоўны аграном Андрэй Лежань. – Дзве ўжо запоўнены. Кожная на 1200 – 1400 тон. На трамбоўцы трэцяй па ліку сянажнай траншэі заняты Сяргей Сасінскі.
Заробкі ў корманарыхтоўшчыкаў цяпер някепскія. Прывозяць ім і абеды, і падвячоркі. Стараюцца механізатары. “АграМілк” павінен жа быць з малаком!
Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…
Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…