Дарагія дзятлаўчане!

Ад усёй душы віншуем вас з вялікім святам Божага Нараджэння ‒ з днём,які нясе ў сабе святло надзеі, любові і міласэрнасці.

Гэтае свята аб’ядноўвае нас, нагадваючы пра найважнейшыя духоўныя каштоўнасці, якія стагоддзямі перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Божае Нараджэнне ‒ гэта час, калі ў нашых дамах пануе асаблівая атмасфера цяпла і ўтульнасці, калі мы збіраемся разам з роднымі і блізкімі, дзелімся радасцю і клопатам. У гэтыя светлыя дні мы асабліва востра адчуваем сувязь часоў і пакаленняў, пераемнасць традыцый і звычаяў.

Няхай святло Бэтлеемскай зоркі азарае шлях кожнага з вас, дорачы сілы для добрых спраў. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, згода і паразуменне. Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнага цяпла, дабрабыту і працвітання. Няхай гэтае свята прынясе ў ваша жыццё новыя надзеі, умацуе веру і напоўніць сэрцы любоўю да бліжняга. Няхай кожны дзень новага года будзе напоўнены радасцю і
святлом, а ўсе добрыя пачынанні ўвянчаюцца поспехам.

Са святам Божага Нараджэння і Новага года!

З дарам малітвы, ад імя каталіцкіх святароў Дзятлаўшчыны – пробашч касцёла Сэрца Пана Езуса ў г. п. Наваельня кс. мгр Алег Жураўскі, Дэкан Дзятлаўскі і Навагрудскі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации