Святочныя набажэнствы ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве распачаліся Святой імшой Пастэркай.

Вячэрнюю літургю наведалі парафіяне – жыхары райцэнтра і госці, якія прыехалі на святы да родных. Яны прыйшлі цэлымі сем’ямі, каб перажыць гэтыя радасныя хвіліны разам.

Нараджэнне Пана Езуса сiмвалiзуе радасць, свет i ўваходжанне Бога ў жыццё кожнага  чалавека. Гэта радасны дзень надзеі, сімвал збаўлення ад грахоў.

Асаблівы святочны настрой надавалі калядныя ёлкі. На пачэсным месцы ў храме змясцілася  батлейка, якая перадавала сцэну нараджэння Збаўцы.

Пробашч касцёла Андрэй Лішко паразважаў, чаму Бог прыйшоў на зямлю ў вобразе чалавека, бездапаможнага немаўляці.

– Усе, хто перажываў шчасце быць бацькамі, ведаюць, што дзіця мяняе наша жыццё моцна і назаўжды, будуе яго на свой лад і становіцца галоўным у ім. Мы ніколі не скажам, што стаміліся, не адмовімся яго гадаваць, выхоўваць і любіць, што б ні здарылася. Так і Бог прыходзіць у наш свет немаўляткам, каб стаць галоўным у нашым жыцці, каб мы аб ім клапаціліся, любілі шчыра і безумоўна, – адзначыў ён. – Сённяшняй ноччу мы перажываем гэтую вялікую хвіліну, якая паказвае нам, як моцна Бог нас палюбіў, што ажно Сына свайго прыслаў, Святло свету. Здаецца, што ў час святаў Божага Нараджэння кожны з нас яшчэ больш адчувае, што любімы – любімы Богам, любімы Хрыстом, Сынам Божым.

Напрыканцы вячэрняй службы ўсе яе ўдзельнікі атрымалі аплаткі, якімі дзяліліся адзін з адным са словамі віншавання.

Усе вернікі выйшлі на вуліцу, каб падзівіцца на батлейку ў двары, упрыгожаны асаблівым чынам касцёл і яшчэ раз выказаць адзін аднаму словы віншавання са святам Нараджэння Хрыстова.

Святочныя мерапрыемствы ў касцёле прадоўжыліся ўрачыстай імшой 25 снежня. Да свята юныя прыхаджане касцёла падрыхтавалі тэатралізаваную “Батлейку”, у якой расказалі, якіх падарункаў насамрэч чакае Бог ад кожнага з нас.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА #ЧистоПоГродненски

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации