З рэдакцыйнай пошты. Калі льецца душэўная песня, вёска яшчэ жыве

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у вёсцы Зарой розныя культурна-масавыя мерапрыемствы. Не выключэннем стаў і гэты год. Артысты Дзятлаўшчыны падрыхтавалі для нас цікавае мерапрыемства пад назвай “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю”.

На свята сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і ўраджэнцы Зароя, якія цяпер жывуць у розных рэгіёнах нашай краіны і нават за мяжой.

Цёплымі апладысментамі вяскоўцы сустракалі артыстаў Новаяльнянскага дома культуры Таццяну Загорцаву і Марыну Ажахоўскую, вакальную групу Данілавіцкага дома культуры – Валянціну Масейка і Вольгу Літвінскую. Нікога не пакінулі раўнадушным песні ў выкананні народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі” і ансамбля народнай песні “Суседачкі”.

Кожная песня, якая гучала са сцэны, была напоўнена любоўю да роднай зямлі, заклікала гледачоў падпяваць разам з артыстамі і танцаваць.

Асаблівы бадзёры настрой дарылі вяскоўцам артысты Дварэцкага дома культуры Людміла і Аляксандр Баклушыны, якія ўжо не раз выступалі на імправізаванай сцэне вёскі Зарой. Упершыню завітаў да нас дуэт Веры і Андрэя Добышаў, з першых хвілін яны пакарылі гледачоў сваімі вакальнымі данымі. Хочацца ўзгадаць і нашых юных удзельнікаў Анастасію і Вольгу Масеенка і іх тату, які прымаў удзел у мерапрыемстве ў якасці гукааператара.

Канцэрт скончыўся, але свята прадоўжылася ў суправаджэнні баяніста-віртуоза Васіля Шпігановіча, песні якога надалі асаблівы настрой усім прысутным.

Хочацца выказаць словы падзякі загадчыцы Данілавіцкага дома культуры Святлане Грос, якая на працягу многіх гадоў ідзе насустрач нам, актывістам такіх мерапрыемстваў, дапамагае ў іх арганізацыі.

А напрыканцы хачу сказаць, што, калі чуецца смех дзетвары, па палях плывуць камбайны, льецца душэўная песня, вёска яшчэ жыве.

Святаслаў САС,
стараста вёскі Зарой

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорус Евгений Коваленок завоевал бронзу чемпионата Европы по параплаванию

Белорус Евгений Коваленок стал бронзовым призером чемпионата Европы по плаванию среди спортсменов с ограниченными возможностями,…

1 час ago

Пытанне – адказ. Дзе атрымаць дублікат пасведчання?

Пытанне:я страціла пасведчанне аб праве на спадчыну па законе, атрыманае ў натарыяльнай канторы. Цяпер хачу…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Дыяменты ў турыстычнай скарбніцы Гродзеншчыны

Урадам Рэспублікі Беларусь была прынята Дзяржаўная праграма “Турызм” на 2026-2030 гады. Адной з ключавых яе…

4 часа ago

Александр Лукашенко предложил компаниям Владимира Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

Глава белорусского государства Александр Лукашенко на встрече в Минске предложил российскому бизнесмену Владимиру Потанину, руководителю…

6 часов ago

Асабістае меркаванне. Усе мы – адзін народ

17 верасня наша краіна будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Што для дзятлаўчан значыць гэтае свята…

7 часов ago

«Неизвестный абонент»: премьера фильма пройдет 10 сентября

https://www.youtube.com/embed/F6JMka5zQM4 Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago